«Столькі цынікаў!»: кіраўнік Microsoft AI пасварыўся з карыстальнікамі з-за Windows

Кіраўнік падраздзялення ШІ Microsoft Мустафа Сулейман адказаў на крытыку карыстальнікаў, незадаволеных настойлівай інтэграцыяй Copilot і планамі пераўтварыць Windows у «агентную аперацыйную сістэму».

1 каментарый

У допісе ў X Сулейман заявіў, што ўражаны скептыцызмам аўдыторыі. «Столькі цынікаў! Мяне смяшыць, калі людзі называюць ШІ недаацэненым, — напісаў Сулейман. — Я вырас на гульні Snake у тэлефоне Nokia. Сам факт, што мы можам свабодна размаўляць з разумным ШІ, які генеруе любы малюнак ці відэа, — гэта ўжо нешта неверагоднае».

Яго каментар прагучаў пасля таго, як прэзідэнт Windows Паван Давулуры сутыкнуўся з масавай крытыкай пад допісам, дзе ён згадаў пераход Windows да агентнай архітэктуры. Давулуры ў выніку быў вымушаны закрыць адказы і пазней запэўніў карыстальнікаў, што кампанія «чуе зваротную сувязь».

Негатыў узмацніўся таксама на фоне расследавання The Verge, якое паказала неадпаведнасць магчымасцяў Copilot тым сцэнарыям, што дэманструюцца ў рэкламе Microsoft. Журналісты высветлілі, што ў большасці выпадкаў Copilot не спраўляецца з задачамі, якія прадстаўлены як базавыя функцыі будучага «агентнага Windows».

Сітуацыя аказалася напружанай для Microsoft пасля таго, як кампанія прадставіла новы слоган Windows «Your canvas for AI» і зноў пацвердзіла планы радыкальна перабудаваць АС вакол ШІ-агентаў. Карыстальнікі ж лічаць, што распрацоўшчыкі надаюць занадта шмат увагі ШІ, калі сама сістэма востра патрабуе выпраўлення багаў і паляпшэння стабільнасці.

Давулуры раней прызнаў, што Microsoft «яшчэ шмат працы» для паляпшэння Windows, асабліва для прафесійных карыстальнікаў і распрацоўшчыкаў. Аднак ва ўмовах, калі ўвесь бізнес Microsoft фактычна перабудаваны вакол ШІ, многія сумняваюцца, што кампанія зможа адмовіцца ад стратэгіі «ШІ паўсюль».

OpenAI прэзентавала ШІ-агента, які можа кадаваць суткамі
Па тэме
OpenAI прэзентавала ШІ-агента, які можа кадаваць суткамі
Microsoft запускае платформу кіравання ШІ-агентамі для бізнесу
Па тэме
Microsoft запускае платформу кіравання ШІ-агентамі для бізнесу
Безас узначаліў новы ШІ-стартап, які сабраў ужо $6,2 млрд
Па тэме
Безас узначаліў новы ШІ-стартап, які сабраў ужо $6,2 млрд

Читать на dev.by