Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Страхоўшчыкі пачалі прапаноўваць бізнесу полісы на выпадак памылак ШІ

На брытанскім страхавым рынку Lloyd’s of London з’явіўся прадукт, які пакрывае шкоду праз збоі ў працы сістэм штучнага інтэлекту, піша Financial Times. Ён можа спатрэбіцца, напрыклад, у выпадку галюцынацый і памылак чат-ботаў.

Пакінуць каментарый

Страхавы поліс распрацаваны стартапам Armilla, у які інвеставаў Y Combinator. Ён пакрывае судовыя выдаткі і магчымую шкоду ў выпадку, калі на яго ўладальніка падае скаргу кліент або іншыя асобы, што пацярпелі з-за дзеянняў ШІ. Андаррайтэрамі выступяць некалькі страхоўшчыкаў Lloyd’s.

Новы поліс з’яўляецца адказам на рост колькасці інцыдэнтаў, звязаных з ШІ. Напрыклад, летась авіякампанія Air Canada мусіла зрабіць зніжку, якую прыдумаў яе чат-бот, банк Virgin Money у студзені апраўдваўся за тое, што яго бот зрабіў заўвагу кліенту за выкарыстанне слова «virgin», а лагістычная кампанія DPD адключыла свайго бота пасля таго, як ён аблаяў кліента і назваў кампанію найгоршай у свеце.

У Armilla адзначаюць, што поліс мог бы спатрэбіцца ў выпадку з канадскай авіякампаніяй, бо бот дапусціў памылку. Там дадалі, што кампаніі змогуць разлічваць на кампенсацыю, калі, напрыклад, іх чат-бот дае карэктную інфармацыю кліентам і супрацоўнікам не заўсёды, а толькі ў 85% выпадкаў.

Канадская авіялінія паплацілася за непраўдзівую рэкамендацыю якую чат-бот даў карыстальніку
Канадская авіялінія паплацілася за непраўдзівую рэкамендацыю, якую чат-бот даў карыстальніку
Па тэме

Чат-бота уговорили продать новенький люксовый внедорожник за $1

“Гэта найгоршая кампанія ў свеце”: кліент службы дастаўкі прымусіў АІ-бота аблаяць яе сэрвіс у вершах
«Гэта найгоршая кампанія ў свеце»: кліент службы дастаўкі прымусіў АІ-бота аблаяць яе сэрвіс у вершах

Чытайце таксама
«Такога яшчэ не было»: заснавальнік a16z растлумачыў, чаму ШІ не паўторыць дотком

Мэцью Макконахі запатэнтаваў свае мемы, каб абараніцца ад ШІ

OpenAI можа збанкрутаваць ўжо ў 2027 годзе — меркаванне эксперта

2 каментарыя
Google прапаноўвае ўгоду: Gemini стане больш персаналізаваным у абмен на вашы дадзеныя

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

Каментарыяў пакуль няма.