Навукоўцы ўдакладнілі структуру Сусвету. Доля цёмнай энергіі паменшылася
Нобелеўскі лаўрэат Адам Рыс з калегамі ўдакладніў даныя па структуры светабудовы. На долю цёмнай энергіі прыпадае каля 66,2% агульнай масы Сусвету.
Раней гэты паказчык быў роўны 68%. 33,8% займаюць бачная і цёмная матэрыі. «Мы ўдакладнілі асноўныя касмалагічныя параметры ў выніку аналізу выбліскаў больш як 1,5 тыс. звышновых першага тыпу. У многіх адносінах наш праект Pantheon+ стаў кульмінацыяй намаганняў больш як двух дзесяцігоддзяў карпатлівай сумеснай працы тэарэтыкаў і эксперыментатараў, нацэленай на раскрыццё прыроды космасу», — заявіў прафесар універсітэта Джона Хопкінса ў Балтымары (ЗША) Адам Рыс.
Раней пры канцы 1990-х гадоў Рыс разам з калегамі назіраў за звышновымі першага тыпу. Навукоўцы выявілі, што Сусвет не проста расце, а робіць гэта ўсё хутчэй і хутчэй. На думку фізікаў, прычынай паскоранага пашырэння яго межаў стала так званая цёмная матэрыя, якая застаецца адной з галоўных загадак сучаснай навукі. У рамках праекта Pantheon+ навукоўцам удалося вызначыць дакладную адлегласць паміж Млечным Шляхам і далёкімі галактыкамі і ацаніць хуткасць, з якой яны аддаляюцца адно ад аднаго пад дзеяннем цёмнай матэрыі.
Усяго астраномы прасачылі за выбліскамі больш як 1,5 тысячы звышновых першага тыпу, а таксама вывучылі чатыры дзясяткі далёкіх галактык, у якіх адбываліся падобныя выбухі зорак і дзе прысутнічаюць зменныя зоркі-цэфеіды. Перыядычныя ваганні яркасці гэтых зорак дазволілі навукоўцам дакладна вылічыць адлегласць да гэтых галактык ад нашай. Фізікі разлічылі, што хуткасць пашырэння Сусвету застаецца анамальна высокай для бліжэйшых аб’ектаў — 73,4 кіламетра на секунду на мегапарсек (3,2 мільёна светлавых гадоў).
Читать на dev.by