Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

«Сцярпіцца-злюбіцца — ненадоўга». Айцішнікі кэнсэляць оферы ў крызіс

Эйчарка адмовілася ад оферу ў буйной міжнароднай кампаніі і спытала ў сваіх падпісчыкаў у лінкедзіне, хто яшчэ паступаў так жа сама, не маючы альтэрнатывы.

Выявілася, хоць цяпер і крызісны час, айцішнікі па-ранейшаму не хапаюцца за першую-лепшую прапанову. Чытачы devby.io — не выключэнне, мы сабралі некалькі гісторый.

10 каментарыяў

Эйчарка адмовілася ад оферу ў буйной міжнароднай кампаніі і спытала ў сваіх падпісчыкаў у лінкедзіне, хто яшчэ паступаў так жа сама, не маючы альтэрнатывы.

Выявілася, хоць цяпер і крызісны час, айцішнікі па-ранейшаму не хапаюцца за першую-лепшую прапанову. Чытачы devby.io — не выключэнне, мы сабралі некалькі гісторый.

Чаму адмовілася ад оферу топікстартарка: «Працадаўца змаўчаў пра дзве важныя дэталі»

У каментарах у топікстартаркі спыталі, чаму яна не прыняла оферу, раз кампанія нядрэнная. Выявілася, дзяўчыну збянтэжыла фармулёўка «ненармаваны працоўны дзень». 

— Я спакойна стаўлюся да таго, што на сваё жаданне перыядычна працую даўжэй, бо натхненне нахлынула, і вось гэта ўсё. Але мяне напружыла тое, што на ранейшых этапах [сумоўя] не агаворваўся такі рэжым працы і ў апісанні вакансіі гэта не было паказана.

Як адказная кандыдатка, я напісала эйчарцы, каб удакладніць, што яны маюць на ўвазе.

Мне сказалі: «Як ва ўсіх, стандартны офер праз галіну». З думкамі «…я ж не ў кансалтынгу буду працаваць, здаецца» я задала наступнае пытанне: «Ці правільна я разумею, што ў маёй дамове такой фармулёўкі не будзе?»

Не знайшоўшы адказу, эйчарка адышла гадзіны на 4, каб удакладніць у калег. Потым патэлефанавала, нагаварыла слоў, на маё пытанне не адказала, але заўважыла, што «гэта дэкрэтная стаўка». Чаго таксама не было ні ў апісанні [вакансіі], ні на этапах [сумоўя]. 

Топікстартарка падсумоўвае: будучы працадаўца змаўчаў адразу пра дзве важныя дэталі, што роўна — не быў сумленным з патэнцыйным супрацоўнікам. Хуткасць вырашэння пытанняў ёй таксама прыйшлася не даспадобы. «Былі і іншыя прычыны, але іх я пакіну пры сабе», — дадала яна. 

Гісторыі кам’юніці: «Калі ўнутраны голас крычыць „не!“, не варта прымаць офер»

Кам’юніці накідала пад пастом сваіх гісторый, чаму хтосьці з іх адмовіўся ад офераў:

  • Калі ўнутраны голас пры позірку на будучага кіраўніка крычыць страшным голасам «не!», не варта прымаць оферу.
  • Адмовілася ад двух офераў, перш ніж знайшла сваё — і ні кропелькі не шкадую. У мінулым у мяне ўжо быў досвед паспешнага выбару, у выніку зарабіла дзікае выгаранне. Таму, калі ёсць сумневы, лепш пачакаць і паглядзець яшчэ.
  • Адмовіўся нядаўна ад оферу: узяў невялікую паўзу і прааналізаваў праект — [у выніку] прыняў рашэнне, што лепей пашукаць нешта па душы, ніж цягнуць лямку.
  • Калі прайшла выніковае тэхнічнае сумоўе, нарэшце даведалася больш пра праект, на які мяне возьмуць, і якія менавіта задачы будуць стаяць перада мной. Было пачуццё, што мае чаканні падманулі. Таму і адмовілася ад оферу.
  • Нядаўна адмовілася [ад оферу], калі зразумела, што гэта тое ж самае, ад чаго я хачу сысці. А значыць, мне будзе нецікава і мяне надоўга не хопіць.
  • Адмовілася пры канцы [мінулага] года ад двух офераў, бо разумела, што хачу ісці далей і спрабаваць новае, а не рабіць нешта падобнае.
  • Адмовілася ад оферу на чацвёрты месяц пошукаў, і гэта пры тым, што я была трэйні без досведу, а мне прапаноўвалі нармальную зарплату. Але ў мяне ўсё ж была старая праца, таму я не мела патрэбы ў сродках. Што не спадабалася: стэк, пагадзінная аплата і графік працы ад 8:00 раніцы. Я зразумела, што мне стала б нецікава на праекце ўжо праз паўгода.

Пад пастом шмат каментароў у падтрымку аўтаркі і іншых карыстальнікаў — маўляў, правільна зрабілі. «Паўмеры — гэта заўсёды ўгода з самім сабой. Такі крывы кампраміс, які не прынясе карысці ні кампаніі, ні таму, хто пагадзіўся. Гісторыя „сцярпіцца-злюбіцца“, можа, і працуе, але як паказвае практыка — нядоўга».

Хоць не ўсе згодныя з такім меркаваннем. 

Кейсы чытачоў: «Быў сумны досвед, калі я пагадзілася на «тыпавыя ўмовы»

Спыталі ў чытачоў (імёны змененыя), з якой прычыны яны адмаўляліся ад офераў.

Сяргей, распрацоўшчык:

— У мяне 2 гады досведу ў .NET-распрацоўцы. Кантракт з апошняй кампаніяй не стаў падаўжаць — цяпер спрабую знайсці новую працу. 

Некалькі месяцаў таму адгукнуўся на вакансію Цэнтра банкаўскіх тэхналогій. Добра зрабіў тэставае заданне, прайшоў сумоўе — і мне прапанавалі офер. Але я на яго не пагадзіўся, бо мой заробак склаў бы 1500 беларускіх рублёў. Гэта ў 2 разы менш, ніж я мог чакаць. 

На папярэдняй працы я атрымліваў больш. Чаму сышоў — пул задач за апошні год не змяніўся, плюс мяне не падвышалі.

Падобную гісторыю расказаў і Ігар — яму прапанавалі не тую суму, якую ён для сябе пазначыў. У выніку малады чалавек адмовіўся. 

Андрэй, распрацоўшчык:

— У лістападзе пазбавіўся працы. З тых часоў шукаю новую. Праходзіў сумоўе ў адную расійскую кампанію. Быццам бы ўсё было нядрэнна, але калі гаворка зайшла пра зарплату, рэкруцёрка раптам спытала, а што калі адзін ці два разы «ў выглядзе выключэння» мне заплацяць у крыпце — «калі сітуацыя запатрабуе». Я пераварваў яе словы, а яна ўсё тлумачыла, што, маўляў, у іх «такога не бывае», але «выключаць нельга» і «на ўсялякі выпадак трэба ведаць»…

Я адказаў, што не хацеў бы, паколькі не ўмею выводзіць крыпту ў фіят. Рэкруцёрка запэўніла, што і не спатрэбіцца, а яе пытанне — «чыста тэарэтычнае».

Але калі праз некалькі дзён яна даслала мне офер, я адмовіўся. Вырашыў, што не хачу на сваім досведзе праверыць, як хутка кампанія пяройдзе ад тэарэтызавання да практыкі.

Вольга, тэсціроўшчыца:

— Шукаю аддаленую працу. Прайшла два этапы сумоўяў у адную кампанію — інтрадакшан з эйчаркай і тэхнічнае інтэрв’ю. У фінале абмеркавала з эйчаркай дэталі, у тым ліку і графік — 1-2 дні на тыдзень трэба з’яўляцца ў офісе, астатні час можна працаваць з дому. 

І раптам прыходзіць офер, а там прапісаная праца ў офісе 5 дзён на тыдзень. Спытала эйчарку, як гэта разумець. Яна адказала, што на гэта не варта звяртаць увагу. Але ў мяне ўжо быў сумны досвед раней, калі я пагадзілася на «тыпавыя ўмовы», а потым вымушана была па іх і працаваць. Так што я адмовілася — і не страшна, што іншай працы ў мяне пакуль няма.


А ці адмаўляліся вы ад офераў у складаны час, калі іншых варыянтаў не было? Раскажыце ў каментарах.


Чытачы, што для вас dev.by? 

  • Месца сустрэчы з супольнасцю? 
  • Крыніца навін пра ІТ Беларусі?
  • Крыніца любых навін?
  • Месца для дыскусіі?
  • Пляцоўка для адукацыі і абмену досведам?
  • Кар’ерны кансультант?
  • Можа, усё пералічанае вышэй? А, можа, нешта іншае?

А хто вы для dev.by?

Супольнасць людзей, якая развівае беларускую ІТ-індустрыю і робіць яе поўнай таленавітых праектаў, цікавых дыскусій і навін. Мы тут, каб трымаць вас у курсе гэтых прыгод. dev.by для нас — гэта ўсё пералічанае вышэй, а яшчэ — праца. Падтрымайце нашую рэдакцыю!

Вашыя грошы даюць нам магчымасць выплачваць заробкі журналістам, менеджарам, распрацоўшчыкам, прадзюсарам — усім тым, хто робіць dev.by. Засапорціць нас можна: 

— Праз Patreon

— Праз Donorbox (калі вы ў Беларусі)

— Крыптой, тут гаманцы

Дзякуй!

Паспрабуйце так у 2024. Айцішнік не прыняў адмовы — і атрымаў офер
Паспрабуйце так у 2024. Айцішнік не прыняў адмовы — і атрымаў офер
Па тэме
Паспрабуйце так у 2024. Айцішнік не прыняў адмовы — і атрымаў офер
Айцішнікі назвалі 15 прычын прыняць офер «з першага позірку»
Айцішнікі назвалі 15 прычын прыняць офер «з першага позірку»
Па тэме
Айцішнікі назвалі 15 прычын прыняць офер «з першага позірку»
«Не хлусіў але часам блефаваў». Як айцішнікі ходзяць за контроферамі
«Не хлусіў, але часам блефаваў». Як айцішнікі ходзяць за контроферамі
Па тэме
«Не хлусіў, але часам блефаваў». Як айцішнікі ходзяць за контроферамі

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

0

Отказался недавно от оффера, обещали сеньоров в команде, по факту оказалось что слабенькие джуны(таких сейчас даже на джунов не берут) - проекту только два года, а технический долг такой что уже невозможно ничего понять: по 10к строк бизнес логики в файлах, методы в 400 строк где логика теряется на 10-й уже и под конец добила функция(интеграция с банком) на 700 строк где каждые 15 строчек идет выход из него без условия, сам редактор просто тебе жалуется что код дальше не будет выполнен НИКОГДА)))) просто распил бабла конкретный, про тесты там конечно не слышали, работать с таким проектом невозможно.
Бел-айти процветает конечно(

4

При чем тут бел-айти, такого добра везде хватает.

Bolesław Thiskovsky
Bolesław Thiskovsky HR в World Of Wordpress
1

Еще вопрос в везении, случайно нашел новую крутую работу пройдя пару трешовых собесов, но узнал о вакансии случайно...

-1

Отказался от 3-5 офферов потому что... принял другой оффер! Или это не считается?

Anonymous
Anonymous
-5

Какой блин кризис, где он? В сша, где зарплаты х3 от ес? В токсичных регионах (сами знаете каких)? Почему мой Линкин завален спамом который мне даже лень открыть, а девбай каждый месяц пишет про кризисы

-2

Потому что кризис касается только слабых специалистов, а сильные кризис даже не заметят, так как их мало и они всегда нужны

6

Так в США и расходы совсем другие да? Даже на фоне кавалеркорая

bacek
bacek Programmer в Конь с горы

Каментарый скрыты за парушэнне правілаў каментавання.
[censored - П. 4.1.2. Пользовательского соглашения — https://devby.io/pages/polzovatelskoe-soglashenie]

-2

Истории про бел айци жеж

2

Как же так? Только с баркаса всё новых гребцов скидывают )