Студэнты хакнулі Tesla і атрымалі доступ да платных функцый

Тры студэнты Берлінскага тэхнічнага ўніверсітэта і яшчэ адзін незалежны даследчык знайшлі спосаб узламаць абсталяванне, на якім працуе інфармацыйна-забаўляльная сістэма Tesla. Яны атрымалі доступ да функцый, якія звычайна даюцца за даплату, напрыклад, да падагрэву задніх сядзенняў.

1 каментарый

Парталу TechCrunch даследчыкі сказалі, што джэйлбрэйк мог бы даць доступ да беспілотнай сістэмы кіравання і навігацыйнай сістэмы кіроўцам у тых рэгіёнах, дзе яны пакуль не працуюць. Але прызналі, што пакуль не вывучылі ўсіх магчымасцяў джэйлбрэйку. Вынікі працы даследчыкі пакажуць наступнага тыдня на канферэнцыі па камп’ютарнай бяспецы Black Hat у Лас-Вегасе.

Метад патрабуе фізічнага доступу да аўто. Для ўзлому выкарыстоўваецца скачок напружання, што падаецца на працэсар AMD, на якім працуе сістэма. Калі вырабіць яго ў правільны момант, працэсар можна прымусіць зрабіць нешта пазапланавае або прапусціць каманду і выканаць мадыфікаваны код.

Аналагічным спосабам даследчыкі змаглі атрымаць ключ шыфравання, які выкарыстоўваецца для аўтэнтыфікацыі электракараў у сетцы Tesla. Таксама ім удалося атрымаць з аўто персанальныя даныя, такія як кантакты, нядаўнія сустрэчы ў календары, лакацыі, дзе было аўто, паролі ад Wi-Fi і іншую інфармацыю, якая можа зацікавіць зламыснікаў.

Даследнікі адзначылі, што праз апаратную прыроду ўразлівасці яе складана абясшкодзіць. Хутчэй за ўсё, каб цалкам закрыць яе, кампаніі прыйдзецца замяняць абсталяванне ў электрамабілях.

Tesla можно взломать и угнать через Bluetooth
По теме
Tesla можно взломать и угнать через Bluetooth
Tesla Model X взломали за 90 секунд через уязвимости брелока и Bluetooth
По теме
Tesla Model X взломали за 90 секунд через уязвимости брелока и Bluetooth

Читать на dev.by