Суд вынес рашэнне па апеляцыі сузаснавальніка Wargaming

Вярхоўны суд разгледзеў апеляцыю на завочны прысуд сузаснавальніку і саўладальніку Wargaming Мікалаю Кацалапаву.

Пакінуць каментарый

Паводле інфармацыі беларускіх праваабаронцаў, апеляцыйная скарга адхілена, прысуд застаецца ў сіле.

Кацалапава судзілі завочна. Справа разглядалася ў Мінскім гарадскім судзе з 26 жніўня па 8 верасня. Яго прызналі вінаватым па 3 артыкулах КК, уключаючы фінансаванне «экстрэмізму» і «тэрарызму». Пакаранне — 13 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму і штраф у 50 тысяч базавых (2,1 млн BYN).

У пачатку года прапагандысты паведамлялі, што Кацалапаў пералічыў непажаданым арганізацыям каля $300 тысяч. У 2023 годзе яго ўнеслі ў спіс «тэрарыстаў».

А яшчэ Кацалапаў уваходзіць у сотню топавых прадпрымальнікаў Беларусі паводле версіі партала «Беларусы і рынак» — у свежым выпуску ён на 39 месцы.

Саўладальніку Wargaming прысудзілі 13 гадоў завочна і вялізны штраф
Па тэме
Саўладальніку Wargaming прысудзілі 13 гадоў завочна і вялізны штраф
Добкін, фаўндар Perplexity: абнавіўся топ-100 паспяховых бізнесменаў Беларусі
Па тэме
Добкін, фаўндар Perplexity: абнавіўся топ-100 паспяховых бізнесменаў Беларусі

Читать на dev.by