Яшчэ аднаго айцішніка будуць судзіць за данаты. Яго затрымалі па вяртанні з Літвы
5 снежня Мінскі гарадскі суд пачне разглядаць справу ў дачыненні да Чэслава Герасімовіча, паведамляюць праваабаронцы. Справу прызначаная весці суддзя Святлана Макарэвіч.
Паводле праваабаронцаў, Чэславу інкрымінаваныя ч.1 і ч. 2 арт. 361-2 КК (фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці).
«Пакаяннае відэа» з Чэславам з’явілася 2 жніўня. На ім малады чалавек прызнаецца ў тым, што быў падпісаны на экстрэмісцкія каналы і чатыры разы фінансаваў экстрэмісцкія фармаванні, а таксама прайшоў рэгістрацыю ў чат-боце плана «Перамога».
Раней паведамлялася, што Герасімовіч працуе ў ІТ-сферы і перад затрыманнем вярнуўся ў Беларусь з Літвы.
Праграмісту ў Брэсце далі шэсць гадоў за данаты
Праграмісту ў Брэсце далі шэсць гадоў за данаты
Читать на dev.by