Супрацоўнік перавёў ашуканцам $25 млн пасля відэазванка з дыпфэйкамі калег
Ашуканцы выманілі буйную суму грошай праз супрацоўніка ганконскага падраздзялення міжнароднай карпарацыі, прыкінуўшыся яго калегамі пры дапамозе тэхналогіі дыпфэйкаў, піша South China Morning Post са спасылкай на паліцыю горада.
Ашуканцы выманілі буйную суму грошай праз супрацоўніка ганконскага падраздзялення міжнароднай карпарацыі, прыкінуўшыся яго калегамі пры дапамозе тэхналогіі дыпфэйкаў, піша South China Morning Post са спасылкай на паліцыю горада.
У студзені адзін з супрацоўнікаў фінансавага аддзела кампаніі атрымаў паведамленне нібыта ад яе фіндырэктара, які базуецца ў Вялікабрытаніі. Пасля гэтага адбыўся сазвон з «фіндырэктарам» і іншымі супрацоўнікамі кампаніі. Усе яны былі несапраўднымі, хоць выглядалі і гучалі вельмі праўдападобна. Ім удалося пераканаць супрацоўніка пералічыць сабе 200 млн ганконскіх долараў ($25,6 млн). Ён правёў 15 пераводаў на пяць банкаўскіх рахункаў у Ганконгу.
У кампаніі западозрылі нядобрае толькі праз тыдзень пасля таго, як супрацоўнік трапіўся на кручок, калі ён звязаўся са штаб-кватэрай.
Цяпер вядзецца расследаванне, затрыманых пакуль няма. Назвы кампаніі і імя ахвяры паліцыя не раскрывае. Вядома, што аўдыя- і відэазапісы для стварэння дыпфэйкаў удзельнікаў мітынгу ашуканцы бралі ў адкрытым доступе. На сазвоне скамеры папрасілі супрацоўніка назвацца, але не ўзаемадзейнічалі з ім і ў асноўным раздавалі загады. А потым сустрэча раптам завяршылася.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.