Свежыя вакансіі (у тым ліку для джуноў) на jobs.dev.by
На jobs.dev.by, спецыялізаваным сэрвісе пошуку працы ў ІТ, прадстаўлена каля 120 вакансій як ад буйных тэхналагічных кампаній, так і ад стартапаў. Мы выбралі самыя свежыя вакансіі, у тым ліку для джуноў.
Вакансія Junior+/Middle iOS developer — Softvoya
Softvoya — міжнародная прадуктова-аўтсорсінгавая кампанія, якая спецыялізуецца на стварэнні CRM-сістэм і сістэм кіравання рэсурсамі прадпрыемстваў (ERP). Распрацоўвае прадукты ў сферы кіравання бізнэс-працэсамі, а таксама стварае свой уласны прадукт, сістэму «Upservice», якая дазваляе кліентам эфектыўна кантраляваць і кіраваць іх бізнэсам.
Што трэба будзе рабіць:
- Распрацоўка мабільнай праграмы.
- Удзел у планаванні.
- Распрацоўка логікі.
З якім стэкам трэба будзе працаваць:
- Swift, дзесьці ёсць SwiftUI (старыя модулі), архітэктура MVP/MVVM, Combine, Xib, менеджар пакетаў Pod, сетка Moya + KMM, іншыя бібліятэкі Firabase Cloud Messaging, Google Sign In, Amplitude.
Дазнацца падрабязнасцей і адгукнуцца на вакансію
Business Analyst — ДрымСофт
«ДрымСофт» запрашае ў каманду бізнэс-аналітыка ўзроўню middle.
Патрабаванні да кандыдата:
- Досвед працы не меншы за 2 гады.
- Разуменне жыццёвага цыкла распрацоўкі софту.
- Досвед напісання тэхнічнай дакументацыі.
- Уменне дэкампазіраваць і структураваць задачы.
- Досвед працы з CRM.
Будзе перавагай:
- Медыцынская адукацыя і (або) досвед працы ў сферы медыцыны.
Дазнацца падрабязнасцей і адгукнуцца на вакансію
Трымайце руку на пульсе — падпісвайцеся на job-бот і атрымлівайце першымі самыя свежыя вакансіі
DevOps Engineer — iMedia Solutions
iMedia Solutions — ІT кампанія ў сферы web- і мабільнай распрацоўкі, заснаваная ў Беларусі, з офісамі ў Мінску, Маскве і Таліне.
Патрабаванні:
- Досвед працы ад 2 гадоў.
- Выдатныя веды LInux-сістэм.
- Уменне выбудоўваць працэсы CI/CD.
- Разуменне вэб-стэку (HTTP, TCP/IP), разуменне працы сетак, уменне працаваць з фаерволам.
- Досвед працы з брокерамі паведамленняў RabbitMQ/Kafka.
- Разуменне прынцыпаў працы СКБД.
- Уменне пісаць скрыпты аўтаматызацыі (на любой мове).
- Досвед выкарыстання Kubernetes.
- Досвед пабудовы размеркаваных сістэм.
- Досвед працы з кантэйнерамі (Docker/Podman).
- Абавязковае веданне apache, nginx, MySQL/PerconaDB, Redis, PostgreSQL.
- Веданне асноў сістэм віртуалізацыі і досвед эксплуатацыі.
Будзе плюсам:
- Досвед выкарыстання сучасных NoSQL-рашэнняў (асабліва MongoDB).
- Досвед працы з werf.
- Досвед працы з ElasticSearch.
- Досвед у k8s.
- Досвед у Prometheus/Graphana.
- Досвед у Zabbix.
- Наладжванне рэляцыйных баз даных для адмоваўстойлівых/высоканагружаных сістэм.
Дазнацца падрабязнасцей і адгукнуцца на вакансію
Marketing Assistant — Twelvedevs
Twelvedevs распрацоўвае праграмныя рашэнні, дапамагаючы кліентам удасканальваць сваю дзейнасць і адкрываць новыя рынкі.
Патрабаванні:
- Уменне працаваць з кантэнтам ад стадыі планавання да прасоўвання.
- Англійская B2 і вышэйшая, упэўненыя пісьмовыя навыкі.
- Уменне працаваць з вялікімі аб’ёмамі даных.
- Навыкі дзелавой камунікацыі.
Будзе плюсам:
- Веданне прынцыпаў SEO.
- Досвед у капірайтынгу.
Дазнацца падрабязнасцей і адгукнуцца на вакансію
Full Stack Engineer — Imbue Systems
Imbue Systems шукае Full Stack Engineer узроўню middle.
Патрабаванні:
- С#, .NET, SQL, JS.
- React і Redux, вэб-тэхналогіі.
- Воблачныя сэрвісы AWS (або Google).
- Прынцыпы ААП і шаблоны праектавання.
- Веданне англійскай.
- Выдатныя камунікатыўныя навыкі.
- Культура сталага ўдасканалення.
Дазнацца падрабязнасцей і адгукнуцца на вакансію
Читать на dev.by