Свой BlaBlaJet: мільярдэры прадаюць месцы на прыватных самалётах у WhatsApp
Амерыканскія мільярдэры і заможныя інвестары знайшлі новы спосаб зарабіць на сваіх прыватных самалётах. Яны пачалі прадаваць свабодныя месцы на рэйсы ў элітных напрамках, ствараючы закрытыя групы ў WhatsApp для запрошаных удзельнікаў.

Паводле дадзеных The Wall Street Journal, у такіх чатах удзельнікі — уладальнікі джэтаў і брокеры — прапануюць палёты, напрыклад, з Нью-Ёрка ў Палм-Біч або з Тэхаса на мексіканскі курорт Кабо. Асаблівай папулярнасцю карыстаюцца так званыя «мёртвыя» рэйсы: калі самалёт трэба перагнаць з аднаго горада ў другі без асноўнага пасажыра.
Прадаўшы такія месцы за $3–4 тысячы, уладальнікі джэтаў пакрываюць частку выдаткаў, а кліенты атрымліваюць доступ да прыватнага пералёту па цане, істотна ніжэйшай за стандартныя $25–35 тысяч.
Да пандэміі многія ўладальнікі прапаноўвалі знаёмым ляцець бясплатна, але зараз рынак змяніўся — практыка платных запрашэнняў стала звычайнай. «Я разумею, што часам не хочацца марнаваць ад 25 да 30 тысяч на паездку, а тут можна ўсяго за некалькі тысяч», — кажа інвестар Арык Кіслін, які арганізаваў уласную групу для пералётаў на астравы Цёркс і Кайкас.
Аднак законнасць такіх здзелак пакуль пад пытаннем: згодна з амерыканскім заканадаўствам, перавозчыкі павінны атрымліваць спецыяльную сертыфікацыю, а Федэральнае ўпраўленне грамадзянскай авіяцыі ўжо не раз блакавала акаўнты і групы ў сацсетках, дзе ішоў нелегальны продаж месцаў.
Это называется нетворкинг, поиск партнеров, поиск идей, социальный лифт. Ну, местами бывает тошнит от скучного общества других миллиардеров и хочется послушать чем живут люди которые участвуют в твоей экономике и какие там проблемы.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
Какие жадные миллиардеры...