Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Венчурны інвестар выказаўся за 7-дзённы працоўны тыдзень

У чэрвені брытанскі венчурны інвестар Гары Стэбінгс выклаў у LinkedIn допіс, у якім напісаў, што для поспеху ў сённяшнім свеце трэба працаваць 7 дзён на тыдзень. Калі, вядома, вы хочаце «пабудаваць бізнес вартасцю $10 млрд», патлумачыў ён у інтэрв’ю Business Insider.

7 каментарыяў

«Калі вы проста хочаце стварыць класную кампанію — выдатна. Для гэтага не трэба працаваць без выхадных, не трэба працаваць ночы напралёт», — адзначыў інвестар. Але каб пабудаваць кампанію вартасцю ў дзясятак мільярдаў, «трэба выкладацца па поўнай», дадаў ён.

Допіс справакаваў бурныя абмеркаванні, асабліва з-за паралеляў з забойчай культурай працы 996 у Кітаі (з 9 раніцы да 9 вечара 6 дзён на тыдзень). Стэбінгс адзначыў, што найбольш абураных каментароў паступіла ад еўрапейцаў. А вось амерыканцы наадварот успрынялі яго словы як само сабой зразумелае.

29-гадовы заснавальнік Stride.VC і CEO Making Solutions удакладняе, што сямідзёнка — гэта не пра бясконцую перапрацоўку. Ён кажа, што ўсведамляе ўласныя фізічныя і ментальныя межы і сочыць за ўзроўнем энергіі. Тое ж ён рэкамендуе сваёй камандзе не забываць пра разгрузку, напрыклад, займацца спортам у абедзенны перапынак.

Сам Стэбінгс адну гадзіну раніцай праводзіць у спартзале і яшчэ на гадзіну ідзе на шпацыр пасля працы, а па выхадных удзельнічае ў пешых марафонах. Ён лічыць, што важна хадзіць у адпачынак, але сам за апошнія 11 гадоў быў у адпачынку толькі двойчы і працуе да 1 гадзіны ночы.

Працагалізм Стэбінгса падзяляюць і яго супрацоўнікі — калі ў 8 вечара ён сыходзіць з офіса, там яшчэ шмат людзей. «Ім вельмі добра плацяць, і яны робяць самую значную працу ў сваім жыцці. Так што, падобна, яны задаволеныя», — сказаў прадпрымальнік. Ён дадаў, што адчуванне шчасця наўпрост звязана з тым, як у чалавека ідуць справы на працы. А «перамагаць» — лепшы ўнёсак у грамадства, і чым старанней працаваць, тым вышэй шанцы на перамогу.

Пры гэтым Стэбінгс кажа, што вечна ў такім рэжыме працаваць нельга — не больш трох-пяці гадоў. У першыя тры гады хуткасць — галоўная канкурэнтная перавага, да пятага-шостага году ў чалавека ўжо ёсць адточаныя працэсы і на піку эфектыўнасць, і можна знізіць інтэнсіўнасць. А калі ў вас яшчэ няма кампаніі на $10 млрд, то трэба ўкалваць без кампрамісаў.

«Здаецца, усе, асабліва ў Еўропе, забыліся: мы жывём у эпоху глабальнай вайны за эфектыўнасць і дадзеныя», — заключыў Стэбінгс. Ну, а працаваць так больш за дзесяць гадоў — яго асабісты выбар.

Зявіўся топ краін з найлепшым балансам паміж працай і асабістым жыццём
З’явіўся топ краін з найлепшым балансам паміж працай і асабістым жыццём
Па тэме
З’явіўся топ краін з найлепшым балансам паміж працай і асабістым жыццём
Айцішны CEO патрабаваў працаваць па 70 гадзін у тыдзень. Цяпер кампанія просіць адаленшчыкаў не перагружацца

Чытайце таксама
Аддаленшчыкі пачалі працаваць па пятніцах амаль на 1,5 гадзіны менш
Аддаленшчыкі пачалі працаваць па пятніцах амаль на 1,5 гадзіны менш
Аддаленшчыкі пачалі працаваць па пятніцах амаль на 1,5 гадзіны менш
5 каментарыяў
Кепскія навіны для тых, хто не любіць галасавыя паведамленні: праз 5 гадоў праца будзе будавацца на іх

8 каментарыяў
Згуртоўваюць, адцягваюць, бесяць. Навошта айцішнікам чаты «без начальства» і што там адбываецца
Згуртоўваюць, адцягваюць, бесяць. Навошта айцішнікам чаты «без начальства» і што там адбываецца
Згуртоўваюць, адцягваюць, бесяць. Навошта айцішнікам чаты «без начальства» і што там адбываецца
Пагутарылі аб паралельнай офіснай рэальнасці з дзвюма яе ўдзельніцамі.
3 каментарыя
«Прымушаў каманду скакаць у мяшках». Як бывае, калі бяруць «па знаёмстве»
«Прымушаў каманду скакаць у мяшках». Як бывае, калі бяруць «па знаёмстве»
«Прымушаў каманду скакаць у мяшках». Як бывае, калі бяруць «па знаёмстве»
«Па знаёмстве» — тое ж, што і «па блаце»? Дарэчы, «па блаце» — гэта заўсёды дрэнна?
6 каментарыяў

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Обсуждение
Комментируйте без ограничений

Релоцировались? Теперь вы можете комментировать без верификации аккаунта.

shipishi
shipishi Должность в Белокрылые лошадки
3

за долю - норм. За "мы семья", "интересный проект", "сильная культура", "годовая премия до 3 окладов", и т.п. - сразу на**ен.

0

Ради чего все это? Ни деньги, ни работу в "успешной конторке" я на тот свет с собой не унесу

гр. О.  Бендер
гр. О. Бендер Капитан в свободном плавании
-1

Ничего не унесёшь, даже воспоминания. Вопрос нужно ставить что ты оставишь.

shipishi
shipishi Должность в Белокрылые лошадки
0

так соглашаться необязательно. Хорошо, когда на рынке есть выбор между "много работы и потенциально/реально много денег" и "не очень много работы и средне денег".
Другое дело, когда от тебя хотят дофига и больше работы за те самые средне/мало денег (и много выноса мозга), вот такого нам не надо как класса.

1

"Сам Стеббингс .. по выходным участвует в пеших марафонах."

Какие ещё выходные, он же 7 дней работает? Или это только нам надо пахать по 7 дней в неделю для успеха

0

Очередная дурость в стиле жизнь это работа

Zhan Chubukou
Zhan Chubukou Шчолкаю зубамі в ЗАО "Прыдацелі і атшчыпенцы"
0

29-летний основатель. Венчурный инвестор. Человек, которому от папки прилетела финансовая подушка и который ни дня в своей жизни не работал. В 18 лет он тоже писал, что венчурный инвестор. И этот человек нам будет рассказывать, что надо больше работать :)