Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

+1 вялікае скарачэнне ў беларускім геймдэве. Рыхтавалі гучны рэліз, але нешта пайшло не так

Супрацоўнікі беларускай студыі Swag Masha паведамляюць пра звальненне прыкладна паловы штату ў маі. Да гэтага кампанія актыўна набірала.

17 каментарыяў
+1 вялікае скарачэнне ў беларускім геймдэве. Рыхтавалі гучны рэліз, але нешта пайшло не так

Супрацоўнікі беларускай студыі Swag Masha паведамляюць пра звальненне прыкладна паловы штату ў маі. Да гэтага кампанія актыўна набірала.

Гісторыя вялікага скарачэння ў варшаўскім офісе Playtika выклікала ланцуговую рэакцыю: пра масавыя звальненні вырашылі распавесці экс-супрацоўнікі студыі Swag Masha.

Swag Masha

Беларуская геймдэў-студыя. Заснаваная ў 2018 годзе беларусамі Дзмітрыем Нікіфаравым і Аляксеем Карнеевым, а таксама Кірылам Надзеждзіным з Татарстана. Ідэя стварэння студыі па распрацоўцы гульняў у жанры інтэрактыўнага кіно з’явілася яшчэ раней, у 2015 годзе. У Мінску прымаліся ключавыя рашэнні па прадукце і маркетынгу, а асноўны R&D-цэнтр знаходзіўся ў Інаполісе (тэхнахаб пад Казанню).

Узлёт пачаўся з гульні Love Sick: Interactive Stories. Пасля паспяховага рэлізу ў 2019 годзе кампанію набыла расійская Mail.ru Group, адбылася кансалідацыя з гульнявым падраздзяленнем (My.Games).

Беларуская юрыдычная асоба студыі — «СВЭГ МАША» — рэзідэнт ПВТ.

Паводле іх слоў, мінулым летам кампанія актыўна наймала людзей на праект Swag Toons — мабільная аплікацыя для чытання лічбавых коміксаў.

Як звольнілі

«Год таму пад старт новага праекта ішоў вельмі актыўны найм. Праект набіраў абароты. Кожны месяц прыходзілі новыя людзі», — распавядае пра гэты перыяд адна з супрацоўніц.

«Кожны тыдзень прыходзілі па два чалавекі, гэта ўжо выглядала вельмі падазрона, у выніку арт-аддзел стаў 30+ чалавек», — дадае іншая.

Рэліз аплікацыі, паводле словаў супрацоўнікаў, адбыўся ў красавіку гэтага года. А 12 мая студыя звольніла прыкладна палову калектыву. Тут дадзеныя некалькі разыходзяцца: адны налічылі 27 звольненых, іншыя — каля 40 з 80-і чалавек. Распавядаюць пра звальненне «ўсяго UX/UI дызайна», «практычна ўсяго аддзела маркетынгу», многіх мастакоў, арт-менеджараў і тых, хто займаўся лакалізацыяй.

«Пра звальненне паведамілі дзесьці ў другой палове дня: даслалі паведамленне ў Discord і на пошту, што ў кампаніі далей няма фінансавання, і мы спыняем супрацоўніцтва. На наступны дзень паштовыя скрыні заблакавалі і закрылі доступ да ўсіх працоўных акаўнтаў», — распавядае экс-супрацоўніца.

«Проста даслалі лісты з паведамленнем пра спыненне супрацоўніцтва, — кажа іншая. — І ў той жа вечар выдалілі ўсіх з працоўных чатаў. Ніякага папярэджання пра маючае адбыцца скарачэнне не было, ніякіх кампенсацый. Разлічыліся толькі за невыкарыстаны адпачынак, і ўсё. Большасць прымусілі падпісваць па пагадненні бакоў».

Паводле яе слоў, «калі чалавек не згаджаўся падпісваць па пагадненні бакоў і патрабаваў выплаты кампенсацыі, яму прапаноўвалі выходзіць у офіс на адзін працоўны гадзіну ў дзень (нават калі супрацоўнік працаваў дыстанцыйна з іншага горада)». Развіталіся не вельмі прыгожа — рэзюмуе яна.

Іншыя супрацоўнікі пацвярджаюць, што іх прымусілі скасаваць кантракты па пагадненні бакоў: маўляў, думалі, што «ўсё будзе нармальна: нават калі і скароцяць, то паводле Працоўнага кодэкса РБ выплацяць кампенсацыю і выходную дапамогу». Аднак жа «ў кампенсацыі ўсім адмовілі, матывуючы тым, што ў кампаніі няма грошай, можа не хапіць нават на заробкі ў наступным месяцы».

Таксама супрацоўнікі распавядаюць, што не ўсе былі працаўладкаваныя праз беларускую юрыдычную асобу, частка працавала з юрасобай у ААЭ як самазанятыя. Кампенсацый яны таксама не атрымалі і не вельмі спадзяюцца, бо ў іх дамовах прапісана, што «спрэчкі рэгулююцца заканадаўствам ААЭ».

Чаму скарацілі праект

У супрацоўнікаў мала інфармацыі пра гэта. Ім паведамілі пра спыненне (ці скарачэнне) фінансавання з боку матчынай кампаніі My.Games.

Мы папрасілі пракаментаваць сітуацыю сузаснавальніка Swag Masha Аляксея Карнеева, але не атрымалі адказу. Таксама напісалі ў офіс My.Games — апублікуем адказ, калі атрымаем.

Над чым працуе Swag Masha

Раней Swag Masha была вядомая як распрацоўшчык гульняў у жанры інтэрактыўных гісторый. Менавіта пасля поспеху Love Sick: Interactive Stories (3 мільёны запамповак за паўгода пасля рэлізу) у 2019 годзе студыю набыла Mail.ru Group. У ліпені 2019 года My.Games (гульнявое падраздзяленне Mail.ru Group) абвясціла пра «поўную кансалідацыю» з беларускай геймдэв-студыяй Swag Masha.

У кастрычніку 2022 года VK (раней Mail.ru Group) прадала 100 % My.Games Аляксандру Чачаве, менеджару і партнёру венчурнага фонду Leta Capital, за $642 млн. Штаб-кватэра My.Games цяпер знаходзіцца ў Нідэрландах.

Love Sick

Мабільная гульня ў жанры інтэрактыўнай гісторыі: карыстальнік чытае своеасаблівую кнігу, выбірае варыянты працягу гісторыі і сам вызначае развіццё сюжэту. Рэліз гульні на Android адбыўся ў студзені 2019 года, на iOS — у сакавіку. Паводле дадзеных SensorTower, у ліпені карыстальнікі Android спампавалі Love Sick 600 тысяч разоў (даход распрацоўшчыкаў склаў 600 тысяч даляраў), за той жа перыяд карыстальнікі iOS спампавалі гульню 400 тысяч разоў (выручка — 700 тысяч даляраў).

На сайце студыі па-ранейшаму пазначаны тры гульні: Dream Zone, Love Sick і Love Sparks. Аднак, паводле словаў супрацоўнікаў, новы кантэнт для іх ужо даўно не распрацоўваецца, гульні толькі тэхнічна падтрымліваюцца. Галоўным праектам студыі апошні год была аплікацыя Swag Toons.

У PlayMarket яно падпісанае як прадукт Swag Global, «комиксы на русском, любовные истории, роман новелла, фото комикс», узрост 16+. Колькасць запамповак — 10 тысяч+, водгукаў няма. Разам з версіяй у App Store у аплікацыі у суме крыху больш за 20 тысяч запамповак.

статыстыка appmagic

Што магло пайсці не так. Меркаванне эксперта

Мы спыталіся ў незалежнага распрацоўшчыка гульняў, што магло пайсці не так з праектам. Ён пацвердзіў, што 20 тысяч запамповак — гэта вельмі мала.

— Выглядае як мінімальны тэст, — выказаў здагадку наш эксперт. — Але цікава нават не гэта, а тое, што быў няняты вялікі калектыў для працы над праектам, шанцы якога можна ацаніць толькі пасля тэсту. Звычайна тыя, хто мае досвед у гульнях, так не робяць. Найверагодней, інвестар чакаў, што гэта будзе каманда для больш маштабных планаў.

Яшчэ адна версія: калі скарацілі дызайнераў, магчыма, змяняюцца працэсы з улікам актыўнага выкарыстання ШІ?

Гэта тэарэтычныя разважанні. Як было насамрэч, ведаюць толькі працадаўцы. Апублікуем іх адказы, калі яны будуць.

Чытайце таксама
Крутые курсы по геймдеву: подборка для начинающих
Крутые курсы по геймдеву: подборка для начинающих
Крутые курсы по геймдеву: подборка для начинающих
Собрали для вас курсы, которые помогут освоить с нуля геймдев и геймдизайн, а также систематизировать свои знания и прокачать навыки начинающим гейм дизайнерам и разработчикам игр. Игровая индустрия — одно из самых динамично развивающихся направлений ИТ-сферы. Работа в геймдеве доступна и новичкам, и тем, кто не обладает глубокими техническими знаниями.   
Мечтаете создать собственную игру? Собрали классные курсы по геймдеву всего за 9,99$
Мечтаете создать собственную игру? Собрали классные курсы по геймдеву всего за 9,99$
Мечтаете создать собственную игру? Собрали классные курсы по геймдеву всего за 9,99$
Як распрацоўшчык у Польшчы працаваў кур'ерам (але потым усё атрымалася)
Як распрацоўшчык у Польшчы працаваў кур'ерам (але потым усё атрымалася)
Як распрацоўшчык у Польшчы працаваў кур'ерам (але потым усё атрымалася)
@dzikpic, канал для айцішнікаў у Польшчы, расказаў гісторыю Аляксандра. Перад тым, як патрапіць у польскую кампанію, ён два месяцы дастаўляў ежу ў Glovo. Як гэта — ездзіць на ровары па 10-12 гадзін на дзень і чаму манікюршчыца зарабляе больш за распрацоўшчыка.
15 каментарыяў

Айцішнік купіў дом у Польшчы. Як атрымаць дазвол у 2022, калі адмоў большае
Айцішнік купіў дом у Польшчы. Як атрымаць дазвол у 2022, калі адмоў большае
Айцішнік купіў дом у Польшчы. Як атрымаць дазвол у 2022, калі адмоў большае
@dzikpic, канал для ІТ-экспатаў у Польшчы, расказвае гісторыю беларускага айцішніка, які купіў дом у Гданьску, з каментарамі эксперта. Абмеркаваць гісторыю можна ў чаце.
13 каментарыяў

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

2

RIP gamedev

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 11 чэрвеня 2025, 11:32

3

А вы что не в курсе? Импортозамещение закончилось вместе с деньгами у маилру и остального расейского айти

гр. О.  Бендер
гр. О. Бендер Капитан в свободном плавании
3

в компенсации всем отказали, мотивируя тем, что у компании нет денег

Л*х не мамонт, не вымрет.

shipishi
shipishi Должность в Белокрылые лошадки
3

заставили расторгнуть контракты по соглашению сторон

Классика

zabelarus14
zabelarus14 Инженер в НИИ им. Баца
3

Как это заставили, если стороны согласились. Если есть согласие это никто никого не заставлял. Иначе бы работники в профсоюз государственный обратились с жалобой

shipishi
shipishi Должность в Белокрылые лошадки
1

Возможно им угрожали не расторгнуть контракты, поэтому пришлось соглашаться.

1

В Гугеле совсем плохо увольняют. Там видать нет госпрофсоюза.

Для среднего и старшего звена в отделе People Operations предлагалась компенсация в размере 14 недель зарплаты плюс дополнительная неделя за каждый полный год работы.

Совсем страх потеряли такое предлагать. Дикий капиталистический мир.

zabelarus14
zabelarus14 Инженер в НИИ им. Баца
2

Это потому что у них нету комитета по труду, занятости и социальной защите. они не могут на прямую линию председателю позвонить и рассказать об несправедливости на рабочем месте

4

А я то думал, что сокращают одним днем только мерзопакостные западные капиталисты и уже паковал чемоданы, чтобы вернуться в оплот стабильности как только урожай молодой картопли поспеет. А тут вон оно как. И как теперь быть?

1

Возвращаться. Сейчас заказчики посчитают деньги и как попрут.

-2

еще можно с плэйтикой релоцироваться и решить все свои проблемы

3

А можно остаться, перейти в мыло.ру и решить свои проблемы, как указано в статье. Возражения? 😉

1

а што будзе пасля наступнага пакета санкцый?
ці якраз для гэтага добрыя людзі з ААЭ набылі Прыор?

fallinmyhand
fallinmyhand Патриот в Мерси Софтваре
4

«споры регулируются законодательством ОАЭ».

Ну это не гейевропа, тут все по закону и не кинут

2

Хоспадзе, и сюда этот AI приплели...

0

А как же мы тут все семья?

0

Раньше, кстати, было вполне нормально относиться к женщинам и детям в семье как к собственности в распоряжении. Можно было продать куда-нибудь. Ну или на крайняк съесть в голодный год парочку. В любом случае, в семьях выживали далеко не все члены семьи.