Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

У самазанятых — апошні шанец атрымаць бонус у 200 рублёў. Але ёсць нюанс. Як пры гэтым не стаць дармаедам?

Ці сапраўды вылік у 2000 BYN асуджае навічкоў-самазанятых на статус «дармаеда» і што з гэтым рабіць?

Пакінуць каментарый
У самазанятых — апошні шанец атрымаць бонус у 200 рублёў. Але ёсць нюанс. Як пры гэтым не стаць дармаедам?

Ці сапраўды вылік у 2000 BYN асуджае навічкоў-самазанятых на статус «дармаеда» і што з гэтым рабіць?

З 2026 года падатковы вылік для самазанятых на ППД скасуюць, гэта прадугледжана ў Падатковым кодэксе год таму. Але яшчэ месяц навічкам «раздаюць» па 2000 BYN (хто плануе рэгістравацца, паспяшайцеся), а ў некага «падарунак» не выбраны з мінулага года. 

З гэтым вылікам было шмат блытаніны. Увосень у медыя было шмат гісторый пра тое, як беларусы знаходзяць сябе ў спісах «дармаедаў» нягледзячы на тое што зарэгістраваліся самазанятымі ў аплікацыі «Прафдаход», афіцыйна атрымліваюць і дэкларуюць даход. Хутка яны сыдуць у мінулае. Але пакуль вылік працуе, а батарэі распальваюць жыроўкі, зробім кароткую тлумачалку, як правільна выкарыстаць падатковы падарунак. 

Што за вылік?

Стандартны падатковы вылік памерам 2000 BYN, які надаецца кожнаму самазанятаму пры рэгістрацыі ў аплікацыі. Ён азначае, што першыя заробленыя 2000 BYN не абкладваюцца 10-працэнтным падаткам на прафдаход. Такі сабе вэлкам-бонус навічку ад падатковай памерам у 200 BYN. 

У чым падвох?

Ніякага падвоху, калі вы не знаходзіцеся ў спісах не занятых у эканоміцы — напрыклад, у вас ёсць афіцыйная праца/вы пенсіянер/маці з дзіцём да 7 гадоў/вучыцеся на дзённым у ВНУ/здаяце нерухомасць/жывяце ў вёсцы і займаецеся агародам etc. Або нават калі вы «дармаед», але бескватэрны, так што «ганебны статус» вашу кішэню не дзярэ. 

Таксама не хвалюйцеся, калі ў вас ёсць нармальны заказчык, які ў першы ж месяц працы на ППД  заплаціць 2000 BYN і больш.

Астатнім варта памятаць, што для падатковай ваш статус занятага ў эканоміцы вызначаецца не тым, працуеце вы ці атрымліваеце даход, а тым, ці плаціце вы падатак. Так што да тых часоў, пакуль не пачнеце плаціць у казну рэальныя грошы, вы — «дармаед».

Што рабіць?

Самае відавочнае — зарабіць хоць на рубель больш за 2000 BYN, задэклараваць грошы (гэта значыць выпісаць чэк) у аплікацыі «Прафдаход», з сумы, якая перавышае 2000 BYN, заплаціць 10% ППД і аўтаматычна пакінуць спісы не занятых у эканоміцы. Для айцішнікаў гэта нібы не праблема.

Калі ж гэта ўсё-ткі праблема (заказу на такую суму няма/плацёж адтэрмінаваны па часе, а батарэі ўжо ўключылі і хутка ад камуналкі стане балюча), то вы маеце поўнае права адмовіцца ад падатковага выліку.

Для гэтага нават хадзіць нікуды не трэба. Дастаткова ў асабістым кабінеце падаткаплацельшчыка на сайце МПЗ адправіць адпаведную заяву праз функцыю «прадастаўленне інфармацыі і дакументаў інспекцыі МПЗ». Пасля гэтага плаціце ППД з рэальна заробленага і пакідаеце спісы незанятых.

Па логіцы, такі ж вынік будзе, калі задэклараваць яшчэ не заробленае. Але раіць гэты спосаб мы не будзем, таму што ёсць афіцыйны і дакладна легальны шлях — адмова ад выліку.

З якога часу з самазанятага здымуць статус «дармаеда»?

Як толькі ён пачне плаціць рэальны падатак. Але тут варта памятаць, што падатак выстаўляецца ў дадатку толькі 10-га чысла месяца, які ідзе за месяцам атрымання даходу, а цягнуць з яго аплатай можна да 22-га. Гэта значыць ёсць рызыка апынуцца ў сітуацыі, калі вы упарта працавалі і парог у 2000 BYN ужо пераадолелі, але з чорных спісаў за папярэдні месяц вас яшчэ не выключылі. 

У такім выпадку ёсць сэнс папярэдзіць раённую камісію па садзейнічанні занятасці, што вы ўжо сумленны самазаняты і падаткаплацельшчык. Некаторыя камісіі прапануюць даслаць ім па е-мэйле чэк аб выплаце падатку, каб ужо ў бягучым месяцы прыбраць вас са спісаў «дармаедаў». На любую суму.

А так можна? Падатак жа яшчэ не падлічаны

Плаціць ППД да афіцыйнага выстаўлення рахунку не забаронена. Гэта можна зрабіць праз АРІП — калі памылiцеся з дакладным разлікам, выплачаную суму вам залічаць, а розніцу даплаціце пасля 10-га чысла.

Калі аплата падатку на папярэджанне па нейкіх прычынах не спрацавала і за месяц, у якім мы упарта працавалі і дэкларавалі даход, такі прыйшла конская камуналка, можна звяртацца ў камісію за пераразлікам.

Акей, з вылікам разабраліся. А як быць далей, калі заказы і даход нерэгулярныя? 

Спісы не занятых у эканоміцы пакуль абнаўляюцца раз у квартал. Каб іх пазбягаць, важна атрымліваць даход і плаціць падатак хаця б раз у квартал. Але так доўжыцца нядоўга — з новага года для ППДшнікаў плануюць ўвесці новыя правілы, згодна з якімі трэба будзе плаціць 45 BYN у месяц мінімум.

Самазанятым закруцяць гайкі ў 2026 — вось як
Самазанятым закруцяць гайкі ў 2026 — вось як 
Па тэме
Самазанятым закруцяць гайкі ў 2026 — вось як
Чытайце таксама
«Чаму з'ехалі з Беларусі?» Расіяне задавалі шмат пытанняў на мяжы з Польшчай
«Чаму з'ехалі з Беларусі?» Расіяне задавалі шмат пытанняў на мяжы з Польшчай
«Чаму з'ехалі з Беларусі?» Расіяне задавалі шмат пытанняў на мяжы з Польшчай
Беларусы ўжо прызвычаіліся да праверак пры перасячэнні беларускай мяжы. Але вось допыты на расійскім баку для іх пакуль у навіну.
7 каментарыяў
«Навіна мяне шакавала». У мінскім Vizor «хуткія» скарачэнні — не толькі мастакоў
«Навіна мяне шакавала». У мінскім Vizor «хуткія» скарачэнні — не толькі мастакоў
«Навіна мяне шакавала». У мінскім Vizor «хуткія» скарачэнні — не толькі мастакоў
Кампанія не каментуе хвалю «імгненных» звальненняў. 
17 каментарыяў
Альфа-Банк зрабіў замену Apple Pay
Альфа-Банк зрабіў замену Apple Pay
Альфа-Банк зрабіў замену Apple Pay
4 каментарыя
«Раней можна было браць проста так». Exadel прадае супрацоўнікам мерч (дорага)
«Раней можна было браць проста так». Exadel прадае супрацоўнікам мерч (дорага)
«Раней можна было браць проста так». Exadel прадае супрацоўнікам мерч (дорага)
А тры гады працы ў кампаніі можна канвертаваць у асадку. 
19 каментарыяў

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Обсуждение
Комментируйте без ограничений

Релоцировались? Теперь вы можете комментировать без верификации аккаунта.

Комментариев пока нет.