Айцішнікі згадваюць, чаму псіханулі і сышлі з выпрабавальнага
Спыталіся ў чытачоў, а ці бывала так, што яны не змаглі вытрымаць у кампаніі нават выпрабавальны тэрмін — сышлі. Вось некалькі гісторый: камусьці не падабалася, што іх таленты растрачвалі дарма, а хтосьці не вытрымаў напружанай працы без перапынкаў. Без падману таксама не абышлося.
Спыталіся ў чытачоў, а ці бывала так, што яны не змаглі вытрымаць у кампаніі нават выпрабавальны тэрмін — сышлі. Вось некалькі гісторый: камусьці не падабалася, што іх таленты растрачвалі дарма, а хтосьці не вытрымаў напружанай працы без перапынкаў. Без падману таксама не абышлося.
«Дырэктар будуе лецішча — паглядзі для яго платы»
— Каля 4 гадоў таму я прыйшла ў адную буйную, вельмі вядомую прадуктовую кампанію ўладкоўвацца на пасаду офіс-менеджаркі/HR-асістэнткі.
Сумоўе з рэкруцёрам праходзіла ля самага ўваходу — на лаўцы пры гардэробе. Гэта ўжо павінна было насцярожыць мяне, але мне так хацелася памяняць працу, што я не заўважала відавочнага. Напрыклад, вельмі дзіўны дыялог з дырэктарам на апошнім этапе — перад оферам:
— Курыш? — Не. — П’еш? — Келіх віна максімум. — Выдатна, а то я думаў, сумоўе скончыцца, не пачаўшыся.
У выніку мне зрабілі офер. А ў першы ж працоўны дзень сказалі: «Зараз задач па офісе няма, але дырэктар будуе лецішча — паглядзі для яго добрыя платы на сайтах». Майму здзіўленню не было краю.
Наступныя тры дні я перабірала мерч, прымала нейкія пасылкі… потым наступілі доўгія майскія святы — і чым бліжэйшы быў той дзень, калі трэба было выходзіць на працу, тым больш было слёз. Я нават стала падумваць, ці не вярнуцца назад на старое месца працы.
У першы ж працоўны дзень пасля святаў я сказала ліду офіс-менеджараў: «Дзякуй вам, але я чакала іншага, таму сыходжу». Яна ў адказ раскрычалася, што «тыя, хто сюды трапіў, злавілі птушку ўдачы за хвост» і мне трэба яшчэ 10 разоў падумаць.
Але ўжо назаўтра мяне разлічылі і адпусцілі. А яшчэ праз два тыдні я знайшла сваё цяперашняе месца працы, якое люблю — асабліва за неабыякавасць да людзей. Тут я вырасла да HR BP і кожны раз цікаўлюся ў навакоў, ці атрымалі яны тое, пра што ім расказвалі на гутарках, і ці спраўдзіліся іх чаканні.
«Падманулi: абяцалi, што будзе Spark, а быў толькі лайнакод»
Не вытрымаў на праекце i трох тыдняў. Звольнiўся, бо была багна ў кодзе — і не хацелася працягваць працу над iм.
Фiрма, што мяне наняла, — польская, мае ўласны прадукт, звязаны з параўнаннем страхавых полiсаў. А я, перад тым як знайсцi гэтую працу, працаваў ў стартапе, які рабіў кэшбэк. I працаваў досыць доўга — каля 2 гадоў, — але ўладальнік стартапа ўцёк за мяжу, як толькі скончыліся грошы, і не заплаціў мне каля 2 тысяч долараў (а я сам тым часам рабіў рамонт у новай кватэры, якую набыў у крэдыт). Але ж я адxiлiўся ад тэмы.
У маім стэку ёсць такая мова як Scala (гэта функцыянальнае праграмаванне) — і калі код на ёй пішацца дрэнна, працаваць над праектам вельмі цяжка.
Плюс гэта быў маналіт, не разбіты на мікрапаслугі, — і гэта таксама прыносіла пакуты. Ну i яшчэ падчас інтэрв’ю мяне не насцеражыла, што ніхто з каманды не ведаў, што такое SOLID — i дарма.
Я не вытрымаў i сышоў з праекта. Іншую працу атрымалася знайсці вельмi хутка: у мяне застаўся нумар тэлефона аднаго менеджара — i я iм скарыстаўся.
У той кампанii, з якой я сышоў, моцна абурылiся, адразу ж заблакавалi мяне ў GitHub i Jira, забралi доступ да пошты, i нават мая картка, якая адмыкала дзверы ў офісе, не працавала. Але ж яны мяне трошкі падманулi, бо паабяцалi, што будзе Spark (біблiятэка для апрацоўкі буйных даных), а яе фактычна не было — быў толькі лайнакод. І я сказаў, што знайшоў іншы праект, бо мяне цікавіць Spark.
«Англійская не патрэбная была, а я на яе змарнаваў палову жыцця»
— Прапрацаваў у Wargaming усяго тыдзень. Праўда, гэта было дзесьці 10 гадоў таму. Прычын, чаму сышоў, было некалькі:
я працаваў тады на PHP, і тое, чым даводзілася займацца ў Wargaming, не пасавала мне;
англійская зусім не патрэбная была ў працы, а я на яе змарнаваў на той момант больш за палову свайго жыцця.
Увогуле дык сам вінаваты, што не высветліў усіх нюансаў на сумоўі, — адбілася адсутнасць належнага досведу і высокі аўтарытэт кампаніі. Здавалася, што Wargaming у Беларусі на той момант быў чымсьці ідэальным.
Калі абвясціў у кампаніі, што сыходжу, пачаўся шухер: мяне сталі пытацца, што здарылася, казалі, што «ніколі такога не было». Але паколькі ў мяне быў выпрабавальны тэрмін, адпусцілі адразу ж.
«Праект быў наборам усяго таго, да чаго я не хацеў мець дачынення»
— Я адзін з тых, хто не дасядзеў да канца выпрабавальнага тэрміну — звольніўся (гэта было перад мінулым новым годам). Кампанія досыць вядомая, офісы не толькі ў Беларусі. Заробак прапанавалі добры, гатовыя былі дапамагчы з рэлакацыяй, калі будзе неабходнасць. Увогуле, пачыналася неяк занадта ідэальна…
Сумоўе праводзілі выдатныя людзі. Менеджар (ён жа мяне і анбордзіў) быў неблагі, але як быццам на яго зашмат узвалілі — у выніку анбордзінг быў слабы. Хоць не гэта адыграла галоўную ролю ў маёй гісторыі.
Калі я толькі праходзіў сумоўе, выразна пазначыў, праз што сышоў з мінулага месца працы і з чым не змагу змірыцца на новым. І мяне як быццам пачулі. Толькі праект ніяк не маглі знайсці.
Месяца паўтара я сядзеў на бэнчы, а калі праект натрапіўся, мне сказалі: ідзі хоць на які-небудзь.
А гэты «які-небудзь праект» быў проста наборам усяго таго, да чаго я не хацеў мець дачынення — пачынаючы ад занадта састарэлых тэхналогій (сёмая Java, Карл!) і тон легасі кода і заканчваючы начнымі мітынгамі.
Я спачатку падумаў быў, раптам усё не так страшна і з гэтым можна будзе працаваць. Даў сабе месяц на тое, каб альбо прывыкнуць і зразумець, што я памыляўся, альбо ўсвядоміць, што я сапраўды не гатовы так працаваць і не марнаваць на гэта час у будучыні. І праз месяц, за пару тыдняў да канца выпрабавальнага тэрміну я сказаў, што не хачу працаваць у той кампаніі.
Што праўда, я трохі схітрыў: да канца тэрміну я ўсё ж дабыў, бо мяне вельмі папрасілі (нехта там быў у адпачынку і яго не хацелі тузаць лішні раз). З праекта мяне таксама знялі адразу. То-бок фармальна я лічыўся ў кампаніі, але фактычна ўжо не працаваў — і так аж да звальнення.
Калі рэзюмаваць: мне не спадабаліся працэсы і аўтсорсінгавая мадэль, а гэты праект проста стаў апошняй кропляй. Нават нягледзячы на тое, што мой заробак быў нават трохі вышэйшым за цяперашні. Хоць у цэлым умовы там былі неблагія, проста не патрапілі пад мае прыярытэты.
«Гадзіну абеду лепей скараціць — і лішнія 30 хвілін таксама папрацаваць»
— Гады 3-4 таму мяне ўзялі ў кампанію як другога дызайнера — з іншым досведам, хацелі каб я прыўнёс у працу нешта новае.
Спачатку я працаваў вельмі шмат, бо маёй працай былі незадаволеныя — хацелі, каб рабіў усё як першы дызайнер. Хоць здавалася б, нашто тады на сумоўі казалі, што ім патрэбны іншы падыход.
Праз месяц сітуацыя стала выпраўляцца. Але я зразумеў, што мне зусім не падабаецца атмасфера ў кампаніі, дзе ты мусіш працаваць усе 8 гадзін у шалёным рытме, а гадзіну абеду лепей скараціць да 30 хвілін — і лішнія 30 хвілін таксама папрацаваць.
А яшчэ камунікацыя толькі на працоўныя тэмы і наконт працы. Мы знаходзіліся ў атмасферы татальнага дыктату працы — усе адпрацоўвалі кожную хвіліну, без адпачынку і перапынку.
Як вынік: пры канцы другога месяца я сам трохі запаволіў свой тэмп. Так, вынікі сталі пагаршацца, але я ўжо знайшоў, куды сысці. Два дні чакаў эйчара, каб паведаміць пра сваё жаданне звольніцца, а калі мы сустрэліся, ён сам пачаў з таго, што са мной не хочуць больш працаваць. Я так узрадаваўся! Эйчар, здаецца, не чакаў такой рэакцыі — прыйшлося тлумачыць, што я і сам хацеў сысці.
«Сумовілі і бралі як QA-ліда, а па факце я быў PM і аналітык»
— Не вытрымаў у S. — прапрацаваў там 3 месяцы і сышоў, а дакладней адмовіўся заставацца па выніках выпрабавальнага тэрміну.
Што было не так: памяшканне — гіганцкі ангар, цішыня ў ім можа толькі сніцца. Там працавалі супрацоўнікі дзвюх ІТ-кампаній.
З пазіцыяй мяне падманулі: сумовілі і бралі як QA-ліда, а па факце я быў PM і аналітык.
Далі мэту, каманду, агучылі тэрміны, а магчымасцей уплываць на памер каманды і тэрміны — не далі. Проста камусьці да галавы прыйшло, што 3 месяцы і 7 чалавек будзе нармальна, а што зрабіць у дэталях — «падладжвайся пад каманду і тэрміны».
У цэлым у мяне на той момант былі мінімальна неабходныя веды пад пазіцыю, але толькі на базе курсаў.
У паралелі таксама набралі яшчэ чалавек 6-10, бо прадукт быў агульны. Але галавы ў прадукту не было, і кожны цягнуў, куды яму захочацца. Часам заходзіў СЕО, укідваў пару «хацелак», не ўдаючыся ў дэталі праекта, і сыходзіў. Я паглядзеў, што з гэтага выходзіць — і сышоў у кампанію, дзе цяпер працую ўжо больш як тры гады.
А той праект у выніку загнуўся праз паўгода, і ўсіх паказальна звольнілі.
У меня такое много раз было, но только не в ИТ, а во множестве частных контор уровня "Рога и Копыта"
Ты там и инженер и кладовщик и грузчик и уборщик, и надо поработать в выходной "для нашего общего дела". А если налоговая приезжает - то ты ещё и зам.директора. А как зарплату получать - то ты же ещё только начал работать так сказать знания только начал получать, а хочешь негодяй получать как наш Иван Иванович который тут уже 10 лет работает за 300$ и не возмущается...
Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 4 лістапада 2022, 11:51
"и инженер и кладовщик и грузчик и уборщик, и надо поработать в выходной" везде одно и то же, только в ИТ это называется уровень экспертизы и за это платят хорошо. (где не платят там фулстак инженеры не задерживаются)
Anonymous
5 лістапада 2022, 01:18
-1
английский совсем не нужен был в работе, а я на него потратил на тот момент больше половины своей жизни.
Это как? Ну пусть ему 20 лет сейчас, он английский 10 лет учил что ли?
Иван Мороз
Ведущий инженер-программист в 2012-02-01
5 лістапада 2022, 10:00
2
Точно, половина это означает что-то поделить на 2. Вот если ему 30, то..... интрига.... учил 15 лет
Ну а математику, тогда, получается с детского сада :-) У всех, как минимум, по 15 лет опыта с математкой :-) И как бы - правда :-)
Иван Мороз
Ведущий инженер-программист в 2012-02-01
5 лістапада 2022, 10:04
3
У той кампанii, з якой я сышоў, моцна абурылiся, адразу ж заблакавалi мяне ў GitHub i Jira, забралi доступ да пошты, i нават мая картка, якая адмыкала дзверы ў офісе, не працавала.
Прости, а что тут удивило? Что он уволится, но будет иметь доступ и в офис, и к инфраструктуре?
Сокращение количества людей -это плохой сигнал для инвесторов, т.к прибыль компании очень хорошо коррелирует с этим значением. Думаю, дальнейший рост акций будет сильно зависеть от продолжения роста
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
У меня такое много раз было, но только не в ИТ, а во множестве частных контор уровня "Рога и Копыта"
Ты там и инженер и кладовщик и грузчик и уборщик, и надо поработать в выходной "для нашего общего дела". А если налоговая приезжает - то ты ещё и зам.директора. А как зарплату получать - то ты же ещё только начал работать так сказать знания только начал получать, а хочешь негодяй получать как наш Иван Иванович который тут уже 10 лет работает за 300$ и не возмущается...
Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 4 лістапада 2022, 11:51
"и инженер и кладовщик и грузчик и уборщик, и надо поработать в выходной" везде одно и то же, только в ИТ это называется уровень экспертизы и за это платят хорошо. (где не платят там фулстак инженеры не задерживаются)
Это как? Ну пусть ему 20 лет сейчас, он английский 10 лет учил что ли?
Точно, половина это означает что-то поделить на 2. Вот если ему 30, то..... интрига.... учил 15 лет
Открою секрет, но большинство людей ангийский учат с 6-7 лет - гораздо больше, чем половина жизни
Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 5 лістапада 2022, 13:03
Ну а математику, тогда, получается с детского сада :-) У всех, как минимум, по 15 лет опыта с математкой :-) И как бы - правда :-)
Прости, а что тут удивило? Что он уволится, но будет иметь доступ и в офис, и к инфраструктуре?
еще и зарплату видимо перестали платить)
Сокращение количества людей -это плохой сигнал для инвесторов, т.к прибыль компании очень хорошо коррелирует с этим значением. Думаю, дальнейший рост акций будет сильно зависеть от продолжения роста