Тайвань заканадаўча забараніў экспарт перадавых тэхпрацэсаў у ЗША і астатняму свету
Парламент Тайваня ў трэцім чытанні прыняў папраўкі да закона аб прамысловых інавацыях (Industrial Innovation Law), якія закранаюць мясцовых вытворцаў чыпаў і іх вытворчасці за мяжой. Так, тайваньскім кампаніям цяпер прыйдзецца атрымоўваць дазвол мясцовага міністэрства эканомікі, каб рабіць буйныя інвестыцыі за мяжой. Пра гэта піша нямецкі партал heise online са спасылкай на азіяцкія выданні.

Новы артыкул дазволіць уладам выстаўляць умовы для замежных інвестыцый. Ініцыятыва тлумачыцца, сярод іншага, пытаннямі нацыянальнай бяспекі і эканамічнага развіцця.
Прэм’ер-міністр Тайваня Чжо Жунтай пацвердзіў, што папраўкі ў асноўным накіраваныя на буйнога кантрактнага вытворцу чыпаў TSMC. Улады вырашылі ўвесці так званае правіла «N — 1», якое забараняе кампаніі вырабляць чыпы па самых сучасных тэхпрацэсах дзе-небудзь, акрамя Тайваня. Гэта значыць, на яе заводах па-за межамі краіны будзе дазволена выпускаць чыпы не навейшыя за папярэдняе пакаленне. Парадак рэалізацыі закона будзе распрацаваны цягам наступных месяцаў.
heise адзначае, што на практыцы мала што зменіцца, бо вытворчасць па перадавых тэхпрацэсах у TSMC і так сканцэнтравана на Тайвані. Зараз гэта 3-нм тэхпрацэс N3E, да канца года яго заменіць N2. У ЗША кампанія будзе выкарыстоўваць аптымізаваны 5-нм тэхпрацэс N4P.
Даследчыя цэнтры па распрацоўцы новых тэхпрацэсаў у TSMC таксама знаходзяцца на Тайвані, як і тэставая, і паўнавартасная вытворчасць. Толькі пасля таго, як усё будзе дбайна пракантралявана, вытворчасць будзе запускацца на амерыканскіх заводах. Гэты падыход накіраваны на мінімізацыю выдаткаў.
Некаторыя лічаць новаўвядзенні тайваньскіх уладаў чыстай фармальнасцю, мэта якой — развеяць асцярогі, што ЗША могуць украсці вытворчыя тэхналогіі TSMC.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
Сейчас окажется что Тайвань уже давно договорился с Си и война никакая не нужна...))
Каментарый скрыты за парушэнне правілаў каментавання.
Правила тут, их всего 5