Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

«Такое жыццё»: экс-топ Sony параіў звольненым распрацоўшчыкам уладкавацца ў таксі або адпачыць на пляжы

Апошнія паўтара года гульнявыя кампаніі ва ўсім свеце масава звальняюць супрацоўнікаў. Былы прэзідэнт PlayStation Europe Крыс Дзірынг мяркуе, што гэта натуральная з’ява.

Пакінуць каментарый
Дадай у Google

Апошнія паўтара года гульнявыя кампаніі ва ўсім свеце масава звальняюць супрацоўнікаў. Былы прэзідэнт PlayStation Europe Крыс Дзірынг мяркуе, што гэта натуральная з’ява.

Сваім меркаваннем топ-менеджар падзяліўся ў падкасце My Perfect Console. Ён сказаў, што несправядліва лічыць прычынай цяперашніх звальненняў карпаратыўную прагнасць. Такая сітуацыя ў прамысловасці складваецца не першы раз. Як успамінае Дзірынг,  у часе працы ў Sony ён заўсёды стараўся знізіць хуткасць наймання новых супрацоўнікаў, так як ведаў, што наперадзе «новы цыкл».

Дзірынг заявіў, што спецыялістам, якія страцілі працу, трэба змірыцца і пачакаць, пакуль усё не наладзіцца.

«Не думаю, што наяўнасць навыкаў у сферы распрацоўкі гульняў прывядзе да пажыццёвай галечы або абмежаванняў. Тут усё яшчэ разгортваюцца падзеі, штосьці накшталт пандэміі. Так што вам трэба прыдумаць, як перажыць гэта. Уладкуйцеся кіроўцам у Uber ці кудысьці яшчэ, знайдзіце таннае жытло, правядзіце год на пляжы. Але сачыце за навінамі і не адставайце, бо, як толькі вы сыдзеце з цягніка, усё стане нашмат складанейшым. […] Я мяркую, што людзям выплацілі нейкую прыстойную выхадную дапамогу, і на той час, калі яна скончыцца… Ну, вы ведаеце, такое жыццё», — цытуе Дзірынга партал app2top.

Паводле даных Game Industry Layoffs, у 2023 годзе гульнявыя кампаніі звольнілі больш за 10,5 тысяч супрацоўнікаў. Ад пачатку 2024-га працы пазбавіліся яшчэ 11,9 тысячы чалавек.

Китайская геймдев-компания отдаёт сотрудникам до 20% прибыли игр
Китайская геймдев-компания отдаёт сотрудникам до 20% прибыли игр
По теме
Китайская геймдев-компания отдаёт сотрудникам до 20% прибыли игр
С начала года в игровой индустрии уволено почти столько же сколько за весь 2023
С начала года в игровой индустрии уволено почти столько же, сколько за весь 2023
По теме
С начала года в игровой индустрии уволено почти столько же, сколько за весь 2023

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Обсуждение
Комментируйте без ограничений

Релоцировались? Теперь вы можете комментировать без верификации аккаунта.

Комментариев пока нет.