Мытнікі змянілі для транспарту правілы праходжання беларуска-польскай мяжы

У пункце пропуску «Брэст» запускаюць эксперымент з праходжаннем мяжы. Навіна тычыцца правілаў рэгістрацыі транспартных сродкаў у зоне чакання.

9 каментарыяў

Паводле інфармацыі «Белмытсэрвісу», уладальнікі транспартных сродкаў змогуць зарэгістравацца ў электроннай чарзе на праходжанне мяжы.

Пасля рэгістрацыі яны змогуць або заставацца ў агульнай чарзе, або пакінуць зону чакання і з’ехаць у любое зручнае месца. Сачыць за чаргой можна будзе ў сістэме на сайце «Белмытсэрвісу». Таксама можна будзе звязацца з аператарам, які ў патрэбны час выкліча ў зону чакання.

Паведамляецца, што гэта сумесны эксперымент «Белмытсэрвісу», вайсковай часці 2187 і Брэсцкай мытні. «Сумесная распрацоўка нацэленая на зручнасць грамадзян і дазволіць ім рацыянальна выкарыстоўваць час чакання чаргі для наступнага перасячэння дзяржаўнай мяжы», — гаворыцца ў паведамленні «Белмытсэрвісу».

Паводле даных Дзяржпагранкамітэта, станам на раніцу 30 верасня выезду ў Польшчу праз Брэст чакала каля 200 аўтамабіляў.


Читать на dev.by