Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Тарыфы Трампа на кітайскія тавары абрынулі рэкламныя даходы бігтэху

Новыя гандлёвыя мыты, уведзеныя прэзідэнтам Дональдам Трампам у дачыненні да недарагіх тавараў з Кітая, ужо пачынаюць адбівацца на рэкламных даходах буйных тэхналагічных кампаній, такіх як Meta і Google.

1 каментарый

Прэзідэнт Трамп скасаваў выключэнне, якое раней дазваляла таварам, вырабленым у мацерыковым Кітаі і Ганконгу і коштам менш за $800, уязджаць у ЗША без імпартных падаткаў. Для кітайскіх рытэйлераў гэта азначае, што цяпер яны падлягаюць тарыфам да 145% на ўвоз любых тавараў.

Выключэнні для бязмытных паставак, якія былі прынятыя ЗША амаль дзесяць гадоў таму, прывялі да з’яўлення Temu, Shein і іншых бюджэтных інтэрнэт-рытэйлераў. Гэтыя кампаніі прапануюць тавары наўпрост з кітайскіх фабрык і ствараюць лічбавую рэкламу на мільярды даляращ.

Паводле звестак крыніц The New York Times, за апошнія два гады толькі Amazon выдаткавала на анлайн-рэкламу ў ЗША больш, чым Shein або Temu. Аднак цяпер гэты рэкламны бум можа скончыцца пасля адмены выключэння, якое яго стымулявала.

Прадстаўнік Temu заявіў, што кампанія спыніла прамую дастаўку тавараў з Кітая кліентам у ЗША і цяпер будзе адпраўляць амерыканскія замовы з мясцовых складаў у Амерыцы, паколькі бізнес «пераходзіць на мадэль лакальнага выканання замоваў».

Паводле ацэнак Sensor Tower, за двухтыднёвы перыяд, які пачаўся 31 сакавіка, Temu выдаткоўваў на штодзённую рэкламу ў ЗША на Facebook, Instagram, TikTok, Snap, X і YouTube на 31% менш, чым у сярэднім за папярэднія 30 дзён. Штодзённыя рэкламныя выдаткі Shein у сацыяльных сетках у ЗША за тыя ж два тыдні скараціліся на 19%.

Паводле дадзеных маркетынгавай фірмы Tinuiti, 5 красавіка на Temu прыпадала 19% усіх рэкламных аб’яў Google Shopping у ЗША, але праз тыдзень гэты паказчык упаў да нуля. Доля Shein скарацілася прыкладна з 20% на пачатку красавіка да нуля да 16 красавіка. Эксперты Tinuiti назвалі тарыфы асноўным фактарам скарачэння рэкламных выдаткаў.

Без пастаяннай рэкламнай прысутнасці дадаткі Temu і Shein выпалі з спісаў 10 самых папулярных мабільных аплікацый у ЗША. Паводле дадзеных кампаніі, агучаных у пазове супраць Shein у 2023 годзе, Temu абслугоўвала каля 30 мільёнаў штодзённых карыстальнікаў у ЗША.

Для тэхналагічных гігантаў гэта азначае страты значнай крыніцы даходаў. Рэкамадаўцы з Кітая былі адным з самых хуткарослых сегментаў для Meta. У 2024 годзе кітайскія рэкламадаўцы прынеслі Meta $18,4 мільярда даходу, што склала каля 11% ад агульнага паказчыка кампаніі і больш чым удвая перавысіла паказчык 2022 года.

Пуга і пернік: як Google Microsoft і Meta змяняюць падыходы да прадуктыўнасці супрацоўнікаў
Пуга і пернік: як Google, Microsoft і Meta змяняюць падыходы да прадуктыўнасці супрацоўнікаў
Па тэме
Пуга і пернік: як Google, Microsoft і Meta змяняюць падыходы да прадуктыўнасці супрацоўнікаў
Суд прызнаў Google манапалістам на рынку рэкламы ЗША. Кампанію могуць падзяліць
Суд прызнаў Google манапалістам на рынку рэкламы ЗША. Кампанію могуць падзяліць
Па тэме
Суд прызнаў Google манапалістам на рынку рэкламы ЗША. Кампанію могуць падзяліць
Чытайце таксама
100 гадзін на тыдзень: інжынеры бігтэха працуюць на знос з-за гонкі ШІ
100 гадзін на тыдзень: інжынеры бігтэха працуюць на знос з-за гонкі ШІ
100 гадзін на тыдзень: інжынеры бігтэха працуюць на знос з-за гонкі ШІ
10 каментарыяў
ЗША абвінавацілі Кітай і Расію ў паляванні на сваіх айцішнікаў і тэхналогіі з дапамогай прыгожых дзяўчат

7 каментарыяў
Трамп памілаваў заснавальніка Binancе. Крыптабіржа можа вярнуцца ў ЗША
Трамп памілаваў заснавальніка Binancе. Крыптабіржа можа вярнуцца ў ЗША
Трамп памілаваў заснавальніка Binancе. Крыптабіржа можа вярнуцца ў ЗША
NASA шукае замену SpaceX для месяцавай місіі — Маск назваў кіраўніка агенцтва «прыдуркам»
NASA шукае замену SpaceX для месяцавай місіі — Маск назваў кіраўніка агенцтва «прыдуркам»
NASA шукае замену SpaceX для месяцавай місіі — Маск назваў кіраўніка агенцтва «прыдуркам»

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

0

Если бы я был президентом то этого не случилось бы