Тэхнагіганты падымаюць кошт софту на фоне інфляцыі — рост да 24%
Паводле даследчыкаў ITAM Review, наступствы пандэміі, разгон інфляцыі, высокія выдаткі на электраэнергію і геапалітычная нестабільнасць справакавалі павелічэнне цэн пастаўшчыкамі праграмнага забеспячэння — як лакальнага, так і воблачнага — для карпаратыўных кліентаў у 2022-2023 фінансавым годзе.

Напрыклад, IBM у студзені 2023 года падняла цэны ў рамках праграмы Passport Advantage Eligible, у тым ліку бестэрміновых ліцэнзій і падпісак. У Вялікабрытаніі, ЕС, Даніі, Нарвегіі, Швецыі, ПАР і Японіі прырост склаў 24%, У Канадзе — 19%.
Microsoft у Японіі павялічыла цэны на лакальны софт, які ўсталёўваецца для арганізацый, на 20%, а на анлайн-паслугі — на 15%. У астатніх краінах падаражанне было меншым — у дыяпазоне 9-15%.
Іншыя вендары былі сціплейшыя. Так, Oracle у ліпені 2022-га абвясціла пра павелічэнне кошту паслуг тэхпадтрымкі на 8% у ЗША, а таксама ў іншых краінах у адпаведнасці з тэмпамі інфляцыі. Паслугі тэхпадтрымкі нямецкай кампаніі SAP ад 1 студзеня падаражэлі на 3,3%.
Усе гэтыя навіны ўплываюць на бюджэты і бізнэс-рашэнні заказчыкаў. Як адзначаюць аналітыкі, з улікам таго, што рост выдаткаў на софт адбываецца без змены выгады, пытанне кіравання выдаткамі на софт і воблачныя паслугі мае стаяць на парадку дня найвышэйшага кіраўніцтва кампаній.
последствия пандемии, разгон инфляции, высокие расходы на электроэнергию и геополитическая нестабильность
Всё отлично, в списке нет роста выплат разработчикам, только какие-то абстрактные факторы. Интересно, мне зарплату кто-то поднимет из-за "последствий пандемии, разгона инфляции, высоких расходов на электроэнергию и геополитическую нестабильность" ???
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
Всё отлично, в списке нет роста выплат разработчикам, только какие-то абстрактные факторы. Интересно, мне зарплату кто-то поднимет из-за "последствий пандемии, разгона инфляции, высоких расходов на электроэнергию и геополитическую нестабильность" ???
по данному вопросу обратитесь в отдел кадров вашего завода.
Какой-то неправильный гой, вопросы такие спрашивать..