Telegram пачаў «замарожваць» акаўнты і ўвёў новую камісію
Карыстальнікі Telegram, якія абнавіліся да апошняй версіі, пачалі сутыкацца з «замарозкай» акаўнтаў. «Код Дурава» паказаў, як выглядаюць такія акаўнты збоку і што бачаць самі карыстальнікі.
Цяпер мэсэнджар можа блакіраваць актыўнасць акаўнтаў за парушэнне правілаў. Пасля «замарозкі» можна будзе карыстацца профілем толькі ў рэжыме «чытання» — адпраўка паведамленняў і любыя ўзаемадзеянні на платформе будуць забароненыя. Абмежаванне можна будзе абскардзіць праз афіцыйнага бота, у супрацьлеглым выпадку праз некаторы час акаўнт будзе выдалены.
Яшчэ адна непрыемная навіна для ўладальнікаў каналаў у Telegram. З 1 красавіка ўсе яны, незалежна ад колькасці падпісчыкаў, будуць абавязаны плаціць збор у памеры 3% ад кошту любой рэкламы ў канале. За парушэнне прадугледжаны штраф да 500 тысяч RUB (каля $5900). Гэтае новаўвядзенне звязана са зменамі ў расійскім заканадаўстве, якія ўступаюць у сілу ўжо заўтра.
Читать на dev.by