Telegram запусціў аўкцыёны па продажы кароткіх нікнэймаў
Месенджар абвясціў пра запуск аўкцыёну для продажу нікнэймаў на платформе Fragment.
Мінімальная стаўка для куплі чатырохлітарнага нікнэйму — 10 тысяч Toncoin. Памер цаны можа зніжацца штодня, пакуль не знойдзецца першы патэнцыйны пакупнік. Карыстальнікі могуць выставіць і свой нікнэйм на аўкцыён, які працягваецца сем дзён. Стаўка на @bank складае 63 тысячы Toncoin, @adidas — 4,9 тысячы, @elon — 10,3 тысячы.
Платформа Fragment не з’яўляецца даччынай структурай Telegram і прадае лічбавыя аб’екты. Месенджар «дае прывілеі, звязаныя з імі». Раней Telegram пазабіраў адрасы каналаў, якія былі неактыўнымі на працягу апошняга года. Паводле слоў кіраўніка кампаніі Паўла Дурава, гэта 70% усіх нікнэймаў у месенджары. Частку з іх вернуць у публічны доступ, іншыя прададуць на аўкцыёне.
Читать на dev.by