Telegram дазволіў прадаваць любыя нікнэймы на аўкцыёне
Цяпер на аўкцыёне Fragment можна прадаваць любыя нікнэймы як ад асабістага профілю, так і ад публічнай супольнасці.
Канал «Код Дурава» звярнуў увагу, што на сайце Fragment у выпадным меню ў імені карыстальніка з’яўляецца старонка «Мае нікнэймы». На ёй — іх поўны спіс і насупраць кожнага ёсць кнопка «выставіць на аўкцыён». Для гэтага неабходна стварыць або прывязаць ужо існы кашалёк Tonkeeper на Fragment, а затым абраць патрэбны нік са спісу. Затым даць боту згоду на ўмовы сэрвісу і прайсці двухфактарную аўтэнтыфікацыю, калі яна ўключаная.
Першая стаўка складае не менш за 10 TON. Як толькі стаўку пераб’юць, прадавец атрымае ўсе свае грошы назад. Калі ніхто не ўдзельнічае ў таргах, то платформа забірае 5% камісіі і 5 TON. Аўкцыёны доўжацца тыдзень. Раней Telegram канфіскаваў адрасы неактыўных карыстальнікаў за апошні год — гэта 70% усіх нікнэймаў у месенджары. Павел Дураў паабяцаў вярнуць большую частку ў публічны доступ, а самыя каштоўныя — прадаць на аўкцыёне.
Читать на dev.by