Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Telegram пасля затрымання Дурава стаў актыўна супрацоўнічаць з уладамі розных краін

Кіраўніцтва месенджара пачало актыўна супрацоўнічаць з іншымі краінамі, падаючы інфармацыю на запыт праваахоўных органаў.

Пакінуць каментарый

Паводле даных Le Figaro, адная з краін ЕС атрымала адказ на запыт пра групу ў тэлеграме, у якой абмяркоўвалася каля ста заказных забойстваў. Таксама адказу чакаюць праваахоўныя органы Паўднёвай Карэі.

Libération паведамляла, што Telegram адрэагаваў на запыты офіса па справах непаўналетніх (OFMIN) нацыянальнай паліцыі, а таксама на запыты жандармерыі.

OFMIN вясной гэтага года апавясціў аддзел кіберзлачыннасці нацыянальнай юрысдыкцыі ў барацьбе з арганізаванай злачыннасцю аб «імклівым і некантраляваным» распаўсюдзе ў месенджары злачынстваў супраць непаўналетніх.

Выданне адзначае, што гатоўнасць Telegram дапамагаць следчым розных краін мае дапамагчы прасунуць многія нацыянальныя і міжнародныя расследаванні.

Паўла Дурава затрымалі ў парыжскім аэрапорце 24 жніўня. Яму выставілі абвінавачванні ў шэрагу злачынстваў, звязаных з арганізаванай злачыннасцю, у тым ліку ў саўдзеле ў распаўсюдзе наркотыкаў і дзіцячай парнаграфіі.

Цяпер бізнэсовец адпушчаны пад заклад, яму забаронена пакідаць Францыю ў часе следства і разбору справы. Ён мае адзначацца ў паліцыі двойчы на тыдзень.

Пракурорка Парыжа расказала пра супрацоўніцтва Дурава са следствам
Пракурорка Парыжа расказала пра супрацоўніцтва Дурава са следствам
Па тэме
Пракурорка Парыжа расказала пра супрацоўніцтва Дурава са следствам
Справа Дурава выклікала цікавасць да праекта TON сярод інвестараў
Справа Дурава выклікала цікавасць да праекта TON сярод інвестараў
Па тэме
Справа Дурава выклікала цікавасць да праекта TON сярод інвестараў
Как Франция охотилась на Дурова: история расследования и задержания
Как Франция охотилась на Дурова: история расследования и задержания
По теме
Как Франция охотилась на Дурова: история расследования и задержания

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

Каментарыяў пакуль няма.