Telegram упершыню стаў прыбытковым: даходы выраслі ў чатыры разы

Кампанія паведаміла пра прыбытак у памеры $540 мільёнаў за 2024 год — гэта першы год з станоўчым фінансавым вынікам для кампаніі.

Пакінуць каментарый

Згодна з прэзентацыяй для інвестараў, атрыманай Financial Times, летась выручка Telegram вырасла да $1,4 мільярда ў параўнанні з $343 мільёнамі ў 2023 годзе. Рост даходаў мэсэнджара абумоўлены павелічэннем колькасці платных падпісчыкаў і даходамі ад партнёрстваў, звязаных з крыптавалютай Toncoin.

Паводле дакументаў, каля паловы выручкі ($700 мільёнаў) атрымана ад «партнёрстваў і экасістэмы», $292 мільёны — ад прэміўм-падпісак, а $250 мільёнаў — ад рэкламы. Платформа з аўдыторыяй больш за 1 мільярд актыўных карыстальнікаў штомесяц інтэгравала Toncoin для аплат у міні-аплікацыях, такіх як гульні і камерцыйныя сэрвісы — а таксама для пакупкі рэкламы.

Telegram, якая цалкам належыць Дурову, паведаміла аб наяўнасці $530 мільёнаў у грашовых сродках на люты 2025 года — без уліку крыптаактываў. Кампанія прагназуе выручку ў $2 мільярды і прыбытак у $720 мільёнаў у 2025 годзе, што на 46% больш, чым у 2024 годзе. Для фінансавання выкупу існуючай запазычанасці Telegram запусціла аблігацыйную прапанову на $1,5 мільярда з даходнасцю 9%. Інвестары атрымаюць магчымасць набыць акцыі са зніжкай 20% у выпадку будучага IPO.

Гэты поспех дасягнуты на фоне судовага разбіральніцтва ў Францыі супраць заснавальніка Telegram Паўла Дурава, якому выстаўлены абвінавачанні ў недастатковым кантролі за супрацьпраўным кантэнтам на платформе. Пасля арышту ён быў вызвалены пад заклад у памеры €5 мільёнаў з абавязкам з’яўляцца ў паліцыю двойчы на тыдзень і заставацца ў Францыі. Аднак у сакавіку гэтага года яму дазволілі часова пакінуць краіну і вярнуцца ў Дубай.

Дураў гатовы заявіць ў румынскім судзе пра спробу Францыі ўмяшацца ў выбары
Па тэме
Дураў гатовы заявіць ў румынскім судзе пра спробу Францыі ўмяшацца ў выбары
«Эпическая победа»: Дуров призвал всех «освободить мир от гнёта Apple»
Па тэме
«Эпическая победа»: Дуров призвал всех «освободить мир от гнёта Apple»
Дураў: Telegram ніколі не раскрываў асабістыя паведамленні
Па тэме
Дураў: Telegram ніколі не раскрываў асабістыя паведамленні

Читать на dev.by