Тэлескоп «Хабл» паказаў «маляўнічы феерверк» па смерці зоркі ў суседняй галактыцы
Навукоўцы апублікавалі выяву «феерверка», які ўтварыўся па выбуху звышновай у Вялікім Магеланавым Воблаку — галактыцы-спадарожніку Млечнага Шляху.

На фотаздымках адлюстраваныя пераплеценыя між сабою ніткі сіняга і аранжавага колераў, якія атрымаліся з рэшткаў звышновай DEM L 19 або LMC N49. Яны размяшчаюцца на адлегласці 160 тысяч светлавых гадоў ад Зямлі ў сузор'і Залатая Рыба. Святло ад выбуху гэтай звышновай дасягнула Зямлі тысячы гадоў таму. Пазасталая ад зоркі структура стане будаўнічай асновай для наступнага пакалення зорак у галактыцы.
Воблака абломкаў распаўсюдзілася на адлегласць 75 светлавых гадоў. На думку навукоўцаў, у святлівым воблаку хаваецца нейтронная зорка, якая хутка верціцца. Яна ўтварылася, калі ядро зоркі, што выбухнула, разбурылася пад дзеяннем унутранага ціску ўласнай гравітацыі.
Маса нейтроннай зоркі супастаўная з масай Сонца, аднак яе памеры значна меншыя. Лыжачка ўнутранага рэчыва зоркі важыць каля 4 мільярдаў тон. Звышшчыльная нейтронная зорка робіць поўны абарот за 8 секунд, а яе магнітнае поле прыкладна ў квадрыльён разоў мацнейшае за магнітасферу Зямлі.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
Красота