Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Тэлескоп James Webb упершыню падрабязна вывучыў атмасферу экзапланеты

Тэлескопу ўдалося вывучыць атмасферу экзапланеты — газавага гіганта WASP-39b, які круціцца вакол зоркі ў сузор'і Дзевы і месціцца недалёка ад яе — прыкладна на адной восьмай адлегласці ад Меркурыя да Сонца.

Пакінуць каментарый

Даследчыкі адзначаюць, што гэта новы ўзровень назірання за экзапланетамі, які ў будучыні дасць магчымасць вызначаць на іх наяўнасць біялагічнага жыцця. Вывучаная планета нагадвае Сатурн. Яна круціцца каля зоркі, якая адносіцца да класа G, як і Сонца. Уся сістэма знаходзіцца на адлегласці каля 700 светлавых гадоў ад Зямлі. У жніўні паведамлялася, што ў атмасферы Wasp-39b быў знойдзены вуглякіслы газ.

З дапамогай транзітнага метаду навукоўцы высветлілі, што на планеце ёсць дыяксід серы — гэта першы раз, калі такое злучэнне было выяўленае ў атмасферы экзапланеты. Суадносіны вугляроду да кіслароду, калію да кіслароду і серы да вадароду паказваюць на такую гісторыю стварэння, калі драбнейшыя целы-папярэднікі сутыкаліся адно з адным і зліваліся, ствараючы цяперашнюю планету. Атмасфера планеты складаецца з сульфідаў і сілікатаў.

«Джэймс Уэб» даслаў здымак касмічнага «пясочнага гадзінніка»
«Джэймс Уэб» даслаў здымак касмічнага «пясочнага гадзінніка»
Па тэме
«Джэймс Уэб» даслаў здымак касмічнага «пясочнага гадзінніка»
«Джэймс Уэб» даслаў новы здымак «Слупоў стварэння». Выява зачароўвае
«Джэймс Уэб» даслаў новы здымак «Слупоў стварэння». Выява зачароўвае
Па тэме
«Джэймс Уэб» даслаў новы здымак «Слупоў стварэння». Выява зачароўвае
«Джэймс Уэб» даслаў здымкі кандыдата на самую старую галактыку ў Сусвеце
«Джэймс Уэб» даслаў здымкі кандыдата на самую старую галактыку ў Сусвеце
Па тэме
«Джэймс Уэб» даслаў здымкі кандыдата на самую старую галактыку ў Сусвеце

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

Каментарыяў пакуль няма.