Цяпер у Netflix можна гуляць на тэлевізары
Стрымінгавы сэрвіс запусціў функцыю, якая дазваляе карыстальнікам гуляць у відэагульні проста на экранах тэлевізараў.
Стрымінгавы сэрвіс запусціў функцыю, якая дазваляе карыстальнікам гуляць у відэагульні проста на экранах тэлевізараў.
Стрымінгавы сэрвіс запусціў функцыю, якая дазваляе карыстальнікам гуляць у відэагульні проста на экранах тэлевізараў.
Сэрвіс пачаў тэставаць гэтую магчымасць яшчэ ў 2023 годзе, цяпер яна становіцца даступнай для шырокай аўдыторыі. Каб скарыстацца новай функцыяй, трэба адкрыць укладку Games у аплікацыі Netflix на тэлевізары, выбраць гульню і выкарыстаць смартфон у якасці кантролера.
Кампанія прэзентавала першыя пяць гульняў, створаных спецыяльна для сумеснага баўлення часу. У іх лік увайшлі Boggle Party, дзе гульцы шукаюць словы ў сетцы літар; LEGO Party! з міні-гульнямі для чатырох удзельнікаў; Party Crashers, дзе трэба вылічыць «зайца» ў кампаніі; Pictionary: Game Night, заснаваная на класічнай гульні ў малюнкі; і Tetris Time Warp, дзе ўдзельнікі спаборнічаюць за лепшы вынік.
Netflix актыўна развівае кірунак інтэрактыўных забаў, каб утрымаць карыстальнікаў на платформе не толькі з дапамогай серыялаў і фільмаў, але і за кошт гульнявога кантэнту. З моманту запуску мабільных гульняў чатыры гады таму кампанія паступова пашырае сваю прысутнасць у гульнявой індустрыі.
Пакуль гульні даступныя на абмежаванай колькасці тэлевізараў і ў асобных краінах, але Netflix плануе пашыраць іх геаграфію ў бліжэйшы час.
Релоцировались? Теперь вы можете комментировать без верификации аккаунта.