Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

«Каб не з'ехаць з глузду, гуляю ў тыя самыя гульні». За што любілі (і любяць) «Сегу»

Памёр «бацька» кансоляў Sega, але яго прадукт жыве ў сэрцах.

6 каментарыяў
«Каб не з'ехаць з глузду, гуляю ў тыя самыя гульні». За што любілі (і любяць) «Сегу»
Памёр «бацька» кансоляў Sega, але яго прадукт жыве ў сэрцах.

У лютым памёр Хідэкі Сато — «бацька» кансоляў Sega. Інжынер далучыўся да Sega ў 1971 годзе, удзельнічаў у стварэнні першых яе прыставак SG-1000 і Master Systems у пачатку 1980-х, а потым стаў дырэктарам аддзела даследаванняў і распрацовак кампаніі. Хідэкі Сато і яго каманда стварылі бестселер Sega Mega Drive, з дапамогай якога іх кампанія змагла на час абысці Nintendo ў «бітве кансоляў» і на дзесяцігоддзе стала заканадаўцам моды на іх рынку.

У другой палове 1990-х кансолі Sega сталі саступаць у канкурэнцыі з Nintendo і новым гульцом Sony Play Station. З-за падзення продажаў кансоляў новых пакаленняў кампанія сканцэнтравалася на традыцыйным для сябе рынку гульнявых аўтаматаў, а таксама на распрацоўцы і выданні гульняў. І ў пачатку 2000-х цалкам адмовілася ад кансольнага бізнесу.

У Беларусі нядоўгі росквіт кансоляў Sega прыпаў на няпросты перыяд 1990-х гадоў. Але нават у нас прыстаўкі, створаныя Хідэкі Сато і яго камандай, пакінулі глыбокі і яркі след у памяці геймераў. У першую чаргу гэта тычыцца, вядома, 16-бітнай Sega Mega Drive, для якой было створана мноства цікавых і запамінальных гульняў. Якой Sega засталася ў памяці беларускіх геймераў?

«З „Сегай“ усё было па-іншаму»

Для кантэнт-менеджара Аляксея* Sega Mega Drive была трэцяй кансоллю:

— Спачатку тата купіў нам з братам на новы год 8-бітны Subor, быў такі кітайскі аналаг Nintendo. Гэта было недзе ў 1993–1994 годзе, я тады хадзіў у чацвёрты або ў пяты клас. Памятаю, што гэта была сур’ёзная пакупка: хоць «Сюбор» быў таннейшы за Dendy [неафіцыйны апаратны клон кансолі Nintendo Famicom якой прадаваўся ў СНД расійскай кампаніяй Steepler], ён абышоўся тату амаль у цэлую зарплату. Потым, калі «Сюбор» зламаўся, у нас з’явілася Dendy Classic 2. Па сутнасці гэта было тое ж самае, з тымі ж гульнямі. Street Fighter, Contra, Battle City, Felix the Cat, Battletoads — ну, вы зразумелі. Нам падабаліся гульні для дваіх. Маімі любімымі былі Goal III і Ninja Ryukenden.

Годзе так у 1998 або ў 1999 мы з братам доўга збіралі кішэнныя грошы, якія пастаянна «пад’ядала» гіперінфляцыя. Потым папрасілі, колькі нам не хапала, у мамы. І перад вакацыямі купілі сабе «Сегу». Мы вельмі яе хацелі, такая прыстаўка была ў аднакласніка брата, і яны разам прагульвалі школу пад яе. Я ў гэтую кампанію не ўваходзіў і ведаў аб новай крутой прыстаўцы толькі са слоў брата.

Скрыншот з гульні Battle Tech (MechWarrior 3050)

«Сега», вядома, здорава змяніла маё ўяўленне аб гульнях. І аб графіцы, і аб гульнявым працэсе. Я проста не мог паверыць, што такое магчыма. Ужо колькі гадоў прайшло, а я дагэтуль памятаю, як мы запусцілі яе ў першы раз. Гульня называлася Battle Tech, у ёй у ізаметрычнай праекцыі трэба было кіраваць баявым крочным робатам. Гэта была любоў з першага погляду — і на ўсё жыццё. З задавальненнем пагуляў бы ў штосьці падобнае для сучасных кансоляў, але неяк не трапілася.

Яшчэ мне вельмі падабаліся Earthworm Jim, Mortal Combat (дагэтуль памятаю, як рабіць у ёй комба-ўдары).

Скрыншот з гульні Earthworm Jim

І, вядома, Dune II: Battle for Arrakis. Гэта не самая першая стратэгія, у якую я гуляў. Цёплыя пачуцці да гэтага жанру (калі вынесці за дужкі шахматы і іншыя настолкі) у мяне з’явіліся яшчэ са Stalingrad для «Спектрума» недзе ў самым пачатку 1990-х. Але менавіта «Дзюна» зрабіла з мяне фаната стратэгій. Якім я застаюся дагэтуль. Пачынаючы з «Дзюны» я зразумеў, што за гульнёй без праблем можна прасядзець усю ноч (дарэчы, гэта суперздольнасць кудысьці знікае з узростам).

Скрыншот з гульні Dune II: Battle for Arrakis

Думаю, што менавіта «Сега» зрабіла мяне геймерам. Свайго «Спектрума» або іншага ПК у дзяцінстве ў мяне ніколі не было, а «Сюбор» з «Дэндзі» заставаліся нейкім прыемным, але не вельмі сур’ёзным захапленнем, накшталт тагачаснага «Тэтрыса». З «Сегай» усё было па-іншаму. Толькі з ёй з’явілася гэта прыемнае хвалюючае пачуццё, калі ты садзішся, уключаеш яе, ведаеш, што ў цябе ёсць пара гадзін да прыходу бацькоў з працы… Магу параўнаць яго хіба што з пачуццём, якое з’яўляецца ў момант, калі ты, яшчэ падлетак, застаешся сам-насам з дзяўчынай. Вядома, гэта пачуццё слабейшае, але вельмі падобнае. Дарэчы, з Play Station ужо даўно чагосьці падобнага не адчуваў. Напэўна, пасля трэцяга «Ведзьмара».

«У апошні месяц я захапіўся рэтра геймінгам»

DevOps інжынер Яўген* у дзяцінстве настолькі палюбіў гульні для прыставак Sega, што купіў нядаўна кансоль-эмулятар Trimui Brick, каб гуляць у іх. Ён пазнаёміўся з кансолямі Sega даволі позна, калі іх папулярнасць ужо ішла на спад:

— Мне тады было каля пяці гадоў, то бок гэта недзе пасля 2003 года. Нейкім чынам тады Sega Mega Drive перайшла ў нашу сям’ю ад дзядзькі. Да гэтага я гуляў у NES [так Nintendo Famicom называлася на еўрапейскім і амерыканскім рынках]. У асноўным у Super Mario, ну і ў Duck Hunt, пакуль пісталет не зламаўся.

Перайсці з NES на Sega было не складана. У коле маіх знаёмых гуляў у яе ўжо быццам бы толькі я. У той час паціху ў людзей сталі з’яўляцца ПК, і ўсе больш гулялі ўжо там. Не памятаю, каб у маіх сяброў у той час былі прыстаўкі. У мяне, дарэчы, таксама быў ПК, здаецца, з’явіўся ў 2006. Але я ўсё роўна больш гуляў у «Сегу» на лецішчы.

Скрыншот гульні Sunset Riders

З гульняў для Sega мне дагэтуль падабаюцца Sunset Riders, Streets of Rage 1 і 2, Desert Demolition, OutRun. Зараз шмат гуляю ў Indiana Jones and the Last Crusade. У прынцыпе, зараз я менавіта ў гэта ўсё і гуляю, плюс усялякія аркадныя гульні для іншых кансоляў, NES, SNES, Nintendo DS.

А вось са стратэгіяй для Sega ў мяне неяк не склалася. Я спрабаваў у «Дзюну», але на той момант быў яшчэ малы, не зразумеў, як у яе гуляць. Але зараз на сваю кансольку паставіў, думаю, разбяруся.

Скрыншот гульні Desert Demolition

Не думаю, што Sega неяк моцна паўплывала на мае звычкі. Усё дзяцінства ў мяне быў даволі слабы камп’ютар, і я гуляў літаральна ў што папала. Не магу сказаць, што ў мяне ёсць любімы жанр, але мне падабаюцца RPG. Я адвык ад геймінгу недзе ў 2018 годзе, і з тых часоў прайшоў толькі пару новых гульняў. Disco Elysium [RPG 2019 года эстонскай студыі ZA/UM] дагэтуль забыць не магу.

Але ў апошні месяц я захапіўся рэтра геймінгам. Я зламаў нагу ў трох месцах, і каб неяк не з’ехаць з глузду, пакуль ляжу дома, прыкупіў кансоль, спампаваў гульняў і праходжу ў сваё задавальненне. Комп на віндзе ў мяне ўсё яшчэ слабаваты для сучасных гульняў, а збіраць/купляць новы або якую-небудзь PS5 я не бачу сэнсу.


* — імя апавядальніка зменена

В Польше делают игру про российское вторжение. Посмотрели как геймдев копирует реальные города
В Польше делают игру про российское вторжение. Посмотрели, как геймдев копирует реальные города
По теме
В Польше делают игру про российское вторжение. Посмотрели, как геймдев копирует реальные города
«Киберпсихоз» из Cyberpunk 2077 уже здесь? Как не сойти с ума из-за AI
«Киберпсихоз» из Cyberpunk 2077 уже здесь? Как не сойти с ума из-за AI 
По теме
«Киберпсихоз» из Cyberpunk 2077 уже здесь? Как не сойти с ума из-за AI
Интернет-аномалия из СССР. Как появился домен .su почему не исчез и зачем понадобился Wargamingу
Интернет-аномалия из СССР. Как появился домен .su, почему не исчез и зачем понадобился Wargaming’у
По теме
Интернет-аномалия из СССР. Как появился домен .su, почему не исчез и зачем понадобился Wargaming’у
Чытайце таксама
У сеціве завірусіўся выкладчык, які на прыкладзе Assassin's Creed тлумачыць дзецям прамысловую рэвалюцыю ў Англіі
У сеціве завірусіўся выкладчык, які на прыкладзе Assassin's Creed тлумачыць дзецям прамысловую рэвалюцыю ў Англіі
У сеціве завірусіўся выкладчык, які на прыкладзе Assassin's Creed тлумачыць дзецям прамысловую рэвалюцыю ў Англіі
Epic Games звольніць больш за 1 000 супрацоўнікаў з-за падзення цікавасці да Fortnite
Epic Games звольніць больш за 1 000 супрацоўнікаў з-за падзення цікавасці да Fortnite
Epic Games звольніць больш за 1 000 супрацоўнікаў з-за падзення цікавасці да Fortnite
«Самае жахлівае інтэрв'ю за маю кар'еру». Як імідж крутой кампаніі разваліўся за гадзіну — гісторыя
«Самае жахлівае інтэрв'ю за маю кар'еру». Як імідж крутой кампаніі разваліўся за гадзіну — гісторыя
«Самае жахлівае інтэрв'ю за маю кар'еру». Як імідж крутой кампаніі разваліўся за гадзіну — гісторыя
Сумоўе адвярнула ад працы мары.
17 каментарыяў
«Не прыдумала лепшага спосабу добра зарабляць». Дзяўчыны рызыкнулі ўвайсці ў ІТ у дрэнны час
«Не прыдумала лепшага спосабу добра зарабляць». Дзяўчыны рызыкнулі ўвайсці ў ІТ у дрэнны час
«Не прыдумала лепшага спосабу добра зарабляць». Дзяўчыны рызыкнулі ўвайсці ў ІТ у дрэнны час
Ці ёсць вайцішнікі ў 2026? Мы задаліся пытаннем і знайшлі два кейсы — абодва з 2025.
5 каментарыяў

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

Anonymous
Anonymous ТП в Dockably
1

"«Сюбор» с «Денди» оставались каким-то приятным, но не очень серьёзным увлечением, вроде тогдашнего «Тетриса»"

А для меня в 90е Сюбор-это был другой мир. До сих пор иногда запускаю эмулятор на компе и играю в те игры. Жалко не могу вновь ощутить запах того пластика и пенопластовой коробки...

table
table Table в Database
1

достаточно заказать пластиковые тапки с алика - и можно нырнуть в ностальгию, нюхая их в пакете

2

Скриншот из дюны не сеговский.

table
table Table в Database
1

Скриншот из игры Earthworm Jim

Скриншот из игры Earthworm Jim 2 ващето

Скриншот из игры Dune II: Battle for Arrakis

это точно не сеговский, там совсем другие текстуры. поверьте олдфагу

1

В Минске на Ангарской была точка, в которой можно было за небольшую плату обменивать картриджи. В конце девяностых уже можно было пересесть на PS1, но "ламповость" MegaDrive с ее Earthworm Jim (обе части), Ultimate MK 3, Comix Zone, Road Rush, Aladdin ("не пацанская" типа, но графика, музыка, концепт были на высоте) и пр. не перебить.

0

Streets of Rage - гэта топ!
А скрыншот Dune II: Battle for Arrakis у вас дакладна не з сегаўскай версіі