Tesla шукае трэнераў для робатаў: хадзіць з 13 кг грузу за $48 на гадзіну
Кампанія плануе наняць дзясяткі трэнераў для навучання чалавекападобных робатаў Optimus. Іх масавая вытворчасць намечаная на 2026 год.

На сайце Tesla з’явіліся вакансіі аператараў па зборы даных у падраздзяленні кампаніі ў Апала-Альта. У апісанні вакансій паказана, што супрацоўнік будзе выкарыстоўваць касцюм для захопу рухаў і гарнітуру віртуальнай рэальнасці у часе выканання пэўных рухаў.
Прэтэндэнты маюць быць у добрай фізічнай форме, паколькі трэнер абавязаны хадзіць больш за сем гадзін на дзень з пераноскай да 30 фунтаў (13,6 кілаграма). Рост кандыдата мае складаць 170-180 см, так як вышыня робата будзе каля 173 см. Пастаянная праца з гарнітурай можа выклікаць у супрацоўнікаў млоснасць, да гэтага трэба быць гатовым.
Трэнеры будуць аналізаваць сабраную інфармацыю і рыхтаваць справаздачы. Праца мае на ўвазе гнуткі графік з дзённымі і начнымі зменамі з адным выхадных і звышурочнай працай пры неабходнасці. Аплата — ад $25 да $48 на гадзіну з выплатай прэмій і прадастаўленнем ільгот.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.