Tesla пачне прадаваць робатаў-гуманоідаў Optimus налета

Кампанія заявіла, што пачне прымяненне чалавекападобных робатаў на ўласных прадпрыемствах ужо пры канцы гэтага года, а ў продаж яны паступяць налета.

Пакінуць каментарый

Паводле слоў кіраўніка кампаніі Ілана Маска, цяпер робаты Optimus выкарыстоўваюцца ў лабараторыях Tesla для выканання вытворчых аперацый. На думку бізнэсоўца, пры канцы года прылады змогуць працаваць на прадпрыемствах Tesla. Пры канцы 2025 года кампанія плануе пачаць продаж робатаў іншым кліентам.

Маск чакае, што продаж робатаў Optimus стане для кампаніі самай буйной крыніцай выручкі. Раней бізнэсовец заяўляў, што робат можа каштаваць танней за палову электрамабіля: $20-25 тысяч у цяперашніх цэнах Tesla. Кампанія ацэньвае ёмістасць рынку прамысловых робатаў у 10-20 мільярдаў штук.

Boston Dynamics праз суткі вярнула праект робат-гуманоіда Atlas з новай тэхналогіяй
Па тэме
Boston Dynamics праз суткі вярнула праект робат-гуманоіда Atlas з новай тэхналогіяй
Apple распрацоўвае хатніх робатаў замест электракараў
Па тэме
Apple распрацоўвае хатніх робатаў замест электракараў
Інжынеры стварылі робата, які прадказвае эмоцыі суразмоўцы
Па тэме
Інжынеры стварылі робата, які прадказвае эмоцыі суразмоўцы

Читать на dev.by