Tesla абяцае выпусціць робатаў-гуманоідаў Optimus налета

Кампанія плануе наладзіць вытворчасць чалавекападобных робатаў Optimus налета і з часам зрабіць робатабудаванне важнейшым бізнэсам, ніж электрамабілі.

Пакінуць каментарый

Кампанія распрацоўвае адмысловую сістэму абароны праграмнага забеспячэння робата, якая не дазволіць зламыснікам перахапіць кіраванне прыладай. У канструкцыю і алгарытмы будуць уведзены абмежаванні, якія дазволяць прадухіліць шкоду чалавеку. Раней паведамлялася, што чалавек у выпадку небяспекі зможа ўцячы або перамагчы робата.

«Трэба зрабіць так, каб было немагчыма загрузіць нейкае шкоднае праграмнае забеспячэнне цэнтралізавана», — заявіў кіраўнік Tesla Ілан Маск на квартальнай справаздачнай канферэнцыі. Бізнэсовец адзначыў, што развіццё робатаў будзе адбывацца на тым жа праграмным забеспячэнні, што і эвалюцыя аўтапілота Tesla.

Раней кампанія паказала новую версію робата-гуманоіда. У кароткім роліку прататып паказаў больш адчувальныя пальцы рук, яго вага скарацілася на 10 кілаграмаў, а хуткасць перамяшчэння павялічылася на 30%. Акрамя лабараторыі і імправізаванай спартзалы, робата паказалі ў інтэр’ерах завода Tesla ў Тэхасе. Мяркуецца, што такія робаты будуць прымяняцца ў вытворчасці, перш як паступяць у продаж.

Робот Tesla Optimus научился складывать одежду
По теме
Робот Tesla Optimus научился складывать одежду
Робот-собака установил рекорд Гиннеса в стометровке
По теме
Робот-собака установил рекорд Гиннеса в стометровке
Tesla показала новую версию робота-гуманоида Optimus
По теме
Tesla показала новую версию робота-гуманоида Optimus

Читать на dev.by