Tesla адкрые гігафабрыку ў Мексіцы
Tesla плануе адкрыць велізарны завод у Мексіцы. Пра гэта падчас «Дня інвестараў» у тэхаскім Осціне ў сераду паведаміў гендырэктар аўтавытворцы Ілан Маск.

Раней улады Мексікі заявілі, што для новага завода Tesla абрала штат Нуэва-Леон ля паўночнай мяжы краіны. А таксама, што ён абыдзецца больш як у $5 млрд і стане «найбуйнейшым заводам па вытворчасці электрычнага транспарту ў свеце». Тут будзе створана 6 тысяч працоўных месцаў. Паводле слоў мексіканцаў, акрамя гэтага Tesla разглядае магчымасць вытворчасці акумулятараў у цэнтральнай частцы краіны.
Маск заявіў, што Tesla хоча павялічыць аб’ёмы выпуску на ўсіх сваіх гігафабрыках. Кампанія паказала планы па двухразовым зніжэнні выдаткаў на зборку будучых аўто.
Мексіканскі завод размесціцца каля горада Мантэрэй. Колькі электракараў на год тут будуць выпускаць і колькі на яго выдаткуе Tesla, мільярдэр не ўдакладніў. Гігафабрыкі Tesla ўжо ёсць у ЗША, Германіі і Кітаі.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.