Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Tesla падаражэла амаль на 100% за гэты год. Маск зноў найбагацейшы ў свеце

Ілан Маск вярнуў званне самага забяспечанага чалавека на Зямлі, якое нядаўна саступіў французскаму мільярдэру Бернару Арно.

1 каментарый
Tesla падаражэла амаль на 100% за гэты год. Маск зноў найбагацейшы ў свеце

Ілан Маск вярнуў званне самага забяспечанага чалавека на Зямлі, якое нядаўна саступіў французскаму мільярдэру Бернару Арно.

Акцыі вытворцы электракараў, якія складаюць ільвіную долю багацця Маска, падаражэлі амаль удвая ў параўнанні з дзённым мінімумам 6 студзеня. У панядзелак таргі закрыліся на адзнацы $207,63 за акцыю, а багацце прадпрымальніка, згодна з індэксам Bloomberg, вырасла да $187,1 млрд.

На пачатку 2023 года багацце Маска ацэньвалася ў $137 млрд. Пры канцы 2022-га ён стаў першым чалавекам у свеце, чый гаманец схуднеў на $200 млрд. Да гэтага прывяло рэзкае падзенне каціровак Tesla.

Маск больш не найбагацейшы чалавек у свеце. А самы багаты — не айцішнік
Маск больш не найбагацейшы чалавек у свеце. А самы багаты — не айцішнік
Па тэме
Маск больш не найбагацейшы чалавек у свеце. А самы багаты — не айцішнік

Інвестараў турбуе захопленасць бізнэсоўца сваёй новай забаўкай, Twitter, якую ён купіў у кастрычніку. У снежні ён паабяцаў пакінуць пасаду СЕО, як толькі знойдзе кагосьці «дастаткова дурнога» сабе на замену. Але спачатку — паводле ягоных разлікаў, да канца бягучага года — Маск плануе дамагчыся фінансавай стабільнасці Twitter.

Аналітыкі адзначаюць, што нядаўнія зніжкі справакавалі рост попыту на машыны Tesla, нягледзячы на рост канкурэнцыі ў галіне. Тэмпы росту Tesla пераўзыходзяць індэкс Nasdaq 100, у які ўваходзяць найбуйнейшыя кампаніі тэхналагічнай галіны.

Маск загадаў у 1000 разоў павысіць бачнасць сваіх твітаў і сказаў калі сыдзе з пасады СЕО
Маск загадаў у 1000 разоў павысіць бачнасць сваіх твітаў і сказаў, калі сыдзе з пасады СЕО
Па тэме
Маск загадаў у 1000 разоў павысіць бачнасць сваіх твітаў і сказаў, калі сыдзе з пасады СЕО
Маск трапіў у Кнігу рэкордаў Гінэса
Маск трапіў у Кнігу рэкордаў Гінэса
Па тэме
Маск трапіў у Кнігу рэкордаў Гінэса
5 мільярдэраў якія страцілі больш за ўсё грошай у 2022 годзе
5 мільярдэраў, якія страцілі больш за ўсё грошай у 2022 годзе
Па тэме
5 мільярдэраў, якія страцілі больш за ўсё грошай у 2022 годзе

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

Anonymous
Anonymous
0

Ох...
[усталым голосом]
Не надо путать год с YTD.
За год (т.е. с 1 марта 2022го) TSLA -29.91%
YTD (year to date, с 3 января 2023го) TSLA +74.83%