Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Tesla прапанавала акцыянерам зноў прагаласаваць за выплату Маску $56 млрд

Кампанія папрасіла акцыянераў паўторна прагаласаваць за кампенсацыі Ілану Маску ў памеры $56 мільярдаў, нягледзячы на ануляванне папярэдняга рашэння судом Дэлавэра.

Пакінуць каментарый

На пачатку гэтага года акцыянер Tesla Рычард Тарнета падаў у суд на кампанію, запатрабаваўшы прызнаць кампенсацыйны пакет незаконным. Суд штата Дэлавэр, дзе знаходзіцца штаб-кватэра Tesla, стаў на бок пазоўніка. У рашэнні было сказана, што рада дырэктараў не вяла перамоў аб умовах угоды з Маскам, а фактычна выконвала функцыю «кансультатыўнага органа».

У адказ Tesla заявіла, што рашэнне суда стварыла «фундаментальную праблему для кампаніі» і прапанавала правесці новае галасаванне. Для гэтага кампанія прыцягнула да працы юрыдычную фірму Innisfree M&A і плануе выдаткаваць мільёны долараў, каб забяспечыць неабходныя вынікі.

Маск заклікаў іншых бізнэсменаў «ніколі не рэгістраваць сваёй кампаніі ў штаце Дэлавэр». Паводле звестак CNBC, у штаце зарэгістравана больш за 60% кампаній са спісу Fortune 500, паколькі ў гэтым рэгіёне дзейнічае камфортнае працоўнае права і надзейная судовая сістэма. Кіраўнік Tesla заявіў, што штаб-кватэра кампаніі пераедзе ў Тэхас.

Tesla скарачае больш за 10% штату
Tesla скарачае больш за 10% штату
Па тэме
Tesla скарачае больш за 10% штату
Tesla ўдвая знізіла цану на аўтапілот. Абяцала толькі падымаць
Tesla ўдвая знізіла цану на аўтапілот. Абяцала толькі падымаць
Па тэме
Tesla ўдвая знізіла цану на аўтапілот. Абяцала толькі падымаць
Tesla дамовілася аб кампенсацыі з сямёй загінулага кіроўцы
Tesla дамовілася аб кампенсацыі з сям’ёй загінулага кіроўцы
Па тэме
Tesla дамовілася аб кампенсацыі з сям’ёй загінулага кіроўцы

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

Каментарыяў пакуль няма.