Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Tesla ўдвая знізіла цану на аўтапілот. Абяцала толькі падымаць

Tesla знізіла цану за падпіску на сістэму дапамогі кіроўцу Full Self-Driving у ЗША: цяпер яна каштуе $99 замест $199 на месяц, піша Electrek.

Пакінуць каментарый

Раней Ілан Маск абяцаў падымаць цану па меры ўдасканалення функцыі, якая пакуль мае толькі некаторыя здольнасці аўтаномнага кіравання.

Прадаваць яе Tesla пачала яшчэ да таго, як яна навучылася таму, што закладзена ў яе назве. Так кампанія імкнулася прыцягнуць увагу да сваіх электракараў. Маск называў іх актывам, які з часам будзе толькі даражэць, паколькі яны «здольныя стаць самакіравальнымі». Некалькі гадоў кошт FSD толькі павышаўся, але летась рэзка ўпаў з $15 тысяч да $12 тысяч.

Нядаўна Tesla пачала патрабаваць абавязкова ладзіць дэма-паездкі пад кіраваннем FSD новым пакупнікам і прапанавала бясплатны пробны месяц усім існым кліентам у Паўночнай Амерыцы. Апошняя версія сістэмы FSD v12 патрабуе пастаяннай увагі кіроўцы, хоць лічыцца вялікім прагрэсам у параўнанні з папярэднімі версіямі.

На YouTube можна паглядзець відэа з нарэзкай абяцанняў Маска выпусціць паўнавартасны аўтапілот «ужо налета». А Gizmodo зрабіў падборку няздзейсненых планаў мільярдэра ў астатніх сферах яго дзейнасці, напрыклад, у касмічнай і транспартнай.

«Варяцкая вайна за АІ-таленты»: Маск вымушаны падымаць заробкі інжынерам Tesla каб тыя не сыходзілі ў OpenAI
«Вар’яцкая вайна за АІ-таленты»: Маск вымушаны падымаць заробкі інжынерам Tesla, каб тыя не сыходзілі ў OpenAI
Па тэме
«Вар’яцкая вайна за АІ-таленты»: Маск вымушаны падымаць заробкі інжынерам Tesla, каб тыя не сыходзілі ў OpenAI
У сеціве паказваюць як лёгка багажнік Tesla Cybertruck адсякае пальцы
У сеціве паказваюць, як лёгка багажнік Tesla Cybertruck адсякае пальцы
Па тэме
У сеціве паказваюць, як лёгка багажнік Tesla Cybertruck адсякае пальцы

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

Каментарыяў пакуль няма.