Tesla выпусціла з канвеера першы Cybercab
Tesla паведаміла, што на гігафабрыцы ў Осціне выраблены першы Cybercab — аўтамабіль, спецыяльна створаны для беспілотнага сэрвісу таксі, над якім працуе кампанія.

Гэта двухдзверны электракар без стырна і педаляў — ён задуманы як цалкам аўтаномны і будзе кіравацца беспілотнай сістэмай.
It’s game over for all ride hailing companies pic.twitter.com/5vFPtmTsLY
— Teslaconomics (@Teslaconomics) February 17, 2026
Мадэль распрацоўвалася пад уласны сэрвіс робататаксі Tesla. Пакуль што ў праграме выкарыстоўваюцца толькі Model Y версіі 2025 года, і нават яны ў асноўным ездзяць пад кантролем людзей-назіральнікаў. Толькі са студзеня кампанія пачала даваць абмежаванай колькасці карыстальнікаў паездкі без кантролю чалавека.
Tesla плануе пачаць масавую вытворчасць Cybercab у красавіку. Але калі такія машыны змогуць легальна ездзіць па дарогах, пакуль не ясна, падкрэслівае Business Insider. Дзеючыя федэральныя стандарты бяспекі ў ЗША прадугледжваюць наяўнасць стырна і педаляў, таму кампаніі, хутчэй за ўсё, давядзецца атрымліваць спецыяльныя дазволы. Zoox, які належыць Amazon, ужо атрымаў такое выключэнне і зараз тэстуе сэрвіс з пасажырамі ў Лас-Вегасе і Сан-Францыска.
Ілан Маск таксама заявіў, што Cybercab можна будзе купіць. Па словах гендырэктара Tesla, машына «аптымізаваная пад аўтаномнасць» і будзе каштаваць прыкладна $25 тысяч. Але продаж аўтамабіля без органаў кіравання — гэта не толькі федэральныя дазволы, але і складаная мазаіка правілаў на ўзроўні штатаў: рэгістрацыя, страхоўка, рэгуляванне аўтаномнага транспарту, адзначае BI.

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.