Хакеры ламаюць ІТ-кампаніі праз фэйкавыя суразмоўі. Пад ударам DevOps і адміны
Зламыснікі размяшчаюць фальшывыя вакансіі і пад выглядам тэставых заданняў прымушаюць распрацоўшчыкаў запускаць шкодны код. Атрымаўшы доступ да кампутара супрацоўніка, яны могуць узламаць усю інфраструктуру ягонага працадаўцы.
Зламыснікі размяшчаюць фальшывыя вакансіі і пад выглядам тэставых заданняў прымушаюць распрацоўшчыкаў запускаць шкодны код. Атрымаўшы доступ да кампутара супрацоўніка, яны могуць узламаць усю інфраструктуру ягонага працадаўцы.
Паводле дадзеных сервісу выведкі ўразлівасцей і уцечак дадзеных DLBI, асноўнымі мэтамі становяцца DevOps-інжынеры, сістэмныя адміністратары і супрацоўнікі тэхпадтрымкі, якія валодаюць пашыранымі правамі доступу да карпаратыўных сістэм.
Атака пачынаецца з публікацыі фіктыўнай вакансіі, у тым ліку з магчымасцю дыстанцыйнай працы або пераезду. Калі спецыяліст адгукаецца, яго запрашаюць на тэхнічную размову і пад рознымі прэтэкстамі прапануюць запусціць праграму або выканаць тэставае заданне.
Замест звычайнага задання кандыдат атрымлівае шкодны код. Яго могуць замаскіраваць пад праект на GitHub, скрыпт або праграмны пакет з заражанымі кампанентамі. Раней зламыснікі часцей прапаноўвалі паставіць спецыяльную аплікацыю для відэасувязі.
Пасля запуску шкоднаснай праграмы на кампутар трапляе сцілер, які выкрадае паролі ды іншыя уліковыя дадзеныя. Калі спецыяліст выкарыстоўвае працоўную прыладу, хакеры могуць атрымаць доступ да ўнутраных сістэм ягонай кампаніі.
Паводле дадзеных DLBI, пасля пранікнення ў карпаратыўную інфраструктуру зламыснікі могуць усталяваць праграму-шыфравальшчык або выкарыстоўваць ШІ-агентаў для кіравання сістэмамі і знішчэння дадзеных. Магчымы маштаб шкоды залежыць ад паўнамоцтваў узламанага акаўнта.
ШІ-кампаніі актыўна наймаюць былых выведчыкаў. Заробкі — да $500 тысяч у год
Заснавальнік DLBI Ашот Аганесян звязвае рост рызык у тым ліку са скарачэннямі ІТ-персаналу. Супрацоўнікам, якія засталіся, прадастаўляюць больш шырокія паўнамоцтвы, а самі спецыялісты баяцца звальнення і часцей шукаюць новую працу.
«Самі супрацоўнікі баяцца звальнення і ходзяць на анлайн-суразмовы, прычым з працоўных кампутараў. У выніку іх акаўнты кампраметуюцца і ўзламваюць усю кампанію», — патлумачыў ён.
У DLBI рэкамендуюць абмяжоўваць правы супрацоўнікаў, каб узлом аднаго ўліковага запісу не даваў доступу да ўсёй інфраструктуры. Для доступу да карпаратыўных рэсурсаў таксама варта рэгулярна патрабаваць паўторную аўтарызацыю.
Падобную схему зламыснікі выкарыстоўвалі пры ўзломе крыптабіржы Binance ў кастрычніку. Адзін з інжынераў атрымаў заражанае тэставае заданне пасля двух фальшывых суразмоваў. Хакеры праніклі на ягоны кампутар, а потым выкарысталі ўнутраны ШІ-інструмент і выкрадзеныя уліковыя дадзеныя для доступу да сервісу подпісу транзакцый. У выніку біржа страціла крыптаактывы на $6,34 мільярда.
Релоцировались? Теперь вы можете комментировать без верификации аккаунта.
Эм. А с каких пор ходить на собесы с корпоративных устройств стало нормой?)