«У гэтую гульню будуць гуляць 10-20 гадоў»: кіраўнік Bethesda пра распрацоўку The Elder Scrolls VI

Кіраўнік Bethesda расказаў у падкасце Лекса Фрыдмана пра працу над шостай часткай The Elder Scrolls.

2 каментарыя

Говард заявіў, што нават праз 11 гадоў пасля рэлізу The Elder Scrolls V: Skyrim застаецца адной з найпапулярнейшых гульняў. Паводле яго слоў, падчас распрацоўкі новай часткі яны ўлічваюць такую даўгавечнасць і думаюць над тым, як стварыць гульню, у якую геймеры будуць вяртацца праз 10-20 гадоў пасля выхаду.

Пад даўгавечнасцю Говард мае на ўвазе не толькі моды і падтрымку супольнасці фанатаў, але таксама вялікую колькасць кантэнту ў арыгінальнай версіі без будзь-якіх модаў. Геймдызайнер заўважыў, што Skyrim і праз 11 гадоў усё яшчэ можа здзівіць гульцоў.

Кіраўнік студыі крыху расказаў пра працэс распрацоўкі гульні: стваральнікі пачынаюць з сэцінгу, пралога і музыкі. Паводле слоў Говарда, частка музыкі для TES VI ужо гатовая. На распрацоўку гульняў цяпер сыходзіць вельмі шмат часу, і ён крыху шкадуе, што не пачаў працаваць над шостай часткай раней. Говард пажартаваў, што калі б знаў будучыню, дакладна не адкладваў бы шостую частку так доўга.

Мама геймера даведалася пра Skyrim і неўзабаве стала «прафесійным алхімікам»
Па тэме
Мама геймера даведалася пра Skyrim і неўзабаве стала «прафесійным алхімікам»
Квадратные драконы: геймер показал трейлер Skyrim в стиле первой PlayStation
По теме
Квадратные драконы: геймер показал трейлер Skyrim в стиле первой PlayStation
В честь десятилетия Skyrim в игру добавят рыбалку и 500 предметов из Creation Club
По теме
В честь десятилетия Skyrim в игру добавят рыбалку и 500 предметов из Creation Club

Читать на dev.by