Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Threads абагнаў Х па адной важнай метрыцы

Аналаг Х ад Meta абышоў канкурэнта па памеры дзённай аўдыторыі. Пра гэта піша Business Insider са спасылкай на звесткі Apptopia.

1 каментарый
Threads абагнаў Х па адной важнай метрыцы

Аналаг Х ад Meta абышоў канкурэнта па памеры дзённай аўдыторыі. Пра гэта піша Business Insider са спасылкай на звесткі Apptopia.

Threads быў запушчаны менш за год таму — у мінулым ліпені. Паводле ацэнак аналітыкаў, праграма стабільна нарошчвае колькасць штодзённых карыстальнікаў ад лістапада. У сацсеткі Х пасля ўгоды з Іланам Маскам паўтара года таму наадварот паўсталі праблемы з прыцягненнем і ўтрыманнем юзераў.

Цяпер у ЗША больш людзей штодня карыстаецца Threads, чым Х. Трэнд захоўваецца ад снежня, калі Threads стаў самай пампаванай праграмай у App Store. Цяпер Threads займае трэцяе месца ў спісе самых пампаваных бясплатных праграм у краме Apple, Х — на 41 пазіцыі. Сярод бясплатных праграм у Google Play па загрузках Threads займае 12 месца, X — 44-е.

Meta запускае сацсетку Threads — канкурэнта Twitter
Meta запускае сацсетку Threads — канкурэнта Twitter
Па тэме
Meta запускае сацсетку Threads — канкурэнта Twitter

Станам на красавік Threads налічвае 28 млн DAU ў ЗША, што на 55% больш 18 млн у снежні. Х адкрываюць 22 млн карыстальнікаў у дзень, што на 21% менш, чым у Threads, але больш за 17 млн у снежні.

Паводле даных Sensor Tower, цяпер ва ўсім свеце ў Х на 19% менш штодзённых карыстальнікаў у параўнанні з кастрычнікам 2022 года, калі сацсетку купіў Маск. Па выніках 1 квартала глабальнае падзенне DAU склала 14% год да года.

Пры гэтым Х прыкметна апярэджвае Threads па колькасці актыўных карыстальнікаў на месяц. Паводле падлікаў Apptopia, у Threads іх у цэлым каля 100 млн, хоць Марк Цукерберг казаў пра 130 млн. MAU платформы Маска толькі ў ЗША перавышае 140 млн.

Threads за два тыдні страціў 70% карыстальнікаў
Threads за два тыдні страціў 70% карыстальнікаў
Па тэме
Threads за два тыдні страціў 70% карыстальнікаў
Х катастрафічна губляе аўдыторыю пад кіраўніцтвам Маска
Х катастрафічна губляе аўдыторыю пад кіраўніцтвам Маска
Па тэме
Х катастрафічна губляе аўдыторыю пад кіраўніцтвам Маска
Маск хоча браць плату з новых карыстальнікаў X
Маск хоча браць плату з новых карыстальнікаў X 
Па тэме
Маск хоча браць плату з новых карыстальнікаў X

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

Anonymous
Anonymous
0

Новый echo chamber надувается, теперь у снежинок там safe space