Маск хоча браць плату з новых карыстальнікаў X
Ілан Маск заявіў, што з новых карыстальнікаў сацсеткі трэба спаганяць невялікую плату за магчымасць публікацыі паведамленняў. Новымі зборамі нібыта можна вырашыць праблему ботаў і троляў.

«Сучасныя АІ-боты (і фермы „троляў“) з лёгкасцю абыходзяць бота-тэсты. На жаль, сімвалічная плата за магчымасць пісаць — адзіны спосаб справіцца з засіллем ботаў», — напісаў ён у X.
Пры гэтым Маск падкрэсліў, што мера закране толькі новыя ўліковыя запісы, праз тры месяцы рэгістрацыі карыстацца сэрвісам можна будзе бясплатна.
У кастрычніку мінулага года платформа пачала спаганяць $1 на год з новых неверыфікаваных карыстальнікаў з Новай Зеландыі і Філіпінаў. Верагодна, уладальнік X хоча зрабіць функцыю агульнай для ўсіх карыстальнікаў.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.