TikTok закрые фонд падтрымкі аўтараў на $1 млрд
Фонд спыніць сваю працу 16 снежня. Змены закрануць стваральнікаў кантэнту ў ЗША, Вялікабрытаніі, Германіі і Францыі. Падтрымку працягнуць аказваць аўтарам з Італіі і Іспаніі.

TikTok анансаваў стварэнне фонду падтрымкі аўтараў на суму $1 мільярд у ліпені 2020 года. Аднак многія аўтары сутыкнуліся з нізкімі выплатамі, якія часам складалі некалькі долараў за мільёны праглядаў. Кампанія не раскрыла інфармацыі, ці быў выдаткаваны ўвесь фонд за час яго працы.
У лютым гэтага года платформа паказала новую праграму манетызацыі — Creativity Program. Аўтары могуць атрымліваць заробак, заснаваны на колькасці праглядаў і іншых паказчыках уцягнутасці аўдыторыі. Адрозненнем праграмы ад умоў выплат з фонду з’яўляецца патрабаванне ствараць відэа працягласцю большай за адную хвіліну.
Даходы ў рамках Creativity Program могуць у 20 разоў перавышаць адлічэнні з першапачатковага фонду. Аднак пераход на новую праграму патрабуе змены фармату кантэнту і перагляд стратэгіі манетызацыі для аўтараў. Аўтарам з ЗША, Вялікабрытаніі, Германіі і Францыі, якія раней удзельнічалі ў фондзе, прапанавалі далучыцца да Creativity Program.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
👍 Вот это правильно. Только надо для всех закрыть.