Цім Кук і яшчэ некалькі топаў бігтэху атрымалі позвы ў Кангрэс
Гендырэктар Apple і некалькі іншых кіраўнікоў IT-кампаній атрымалі позвы на слуханні ў юрыдычны камітэт Палаты прадстаўнікоў.
Ціма Кука выклікалі для дачы паказанняў у справе пра змову федэральнага ўрада ЗША з найбуйнейшымі тэхналагічнымі кампаніямі, у тым ліку Alphabet, Amazon, Meta і Microsoft. Кангрэс ЗША высвятляе, «ці працавала адміністрацыя Байдэна з буйнымі тэхналагічнымі кампаніямі над цэнзурай у такіх пытаннях, як Covid-19, якая супярэчыла палітыцы Белага дома».
На думку кангрэсменаў ад Рэспубліканскай партыі, бігтэх абмяжоўвае кансерватыўныя погляды і пункты гледжання на сваіх пляцоўках з дапамогай мадэрацыі кантэнту. Раней юрыдычны камітэт Палаты прадстаўнікоў неаднаразова спрабаваў звязацца з кампаніямі ад снежня мінулага года. Цяпер кампаніі маюць падаць дакументы пра тое, як на іх пляцоўках мадэруецца кантэнт пра палітыку, каранавірус ды іншыя тэмы.
Читать на dev.by