Ціму Куку адмовілі ў выдачы Apple Card. Сістэма палічыла яго ашуканцам
Кіраўнік кампаніі не змог атрымаць крэдытную карту Apple Card за месяц да яе прэзентацыі.
Паводле даных Тhe Information, заяўку Ціма Кука адхіліла аўтаматычная сістэма андэррайтынгу. Яе ўжываюць банкі для ацэнкі верагоднасці пагашэння або непагашэння запытанага крэдыту. Сістэму распрацавалі Apple і Goldman Sachs — банк-эмітэнт Apple Card. Яна правярае звесткі кліента аб яго даходах, выдатках, абавязках і наяўнай маёмасці.
Часта такія праверкі заканчваюцца адмовай праз дрэнную крэдытную гісторыю заяўніка. У выпадку з Цімам Кукам сістэма палічыла яго ашуканцам і фэйкавым кіраўніком Apple. Карту ўсё ж такі ўхвалілі пасля таго, як Кука ўнеслі ў асаблівы спіс з боку Goldman Sachs. Apple Card даступная толькі ў ЗША, з яе дапамогай карыстальнікі могуць рабіць пакупкі, выкарыстоўваючы Apple Pay на сваіх прыладах.
Читать на dev.by