Tinder сыходзіць з Расіі

Кампанія Match Group абвясціла ў сваёй карпаратыўнай справаздачы, што «прымае меры па абмежаванні доступу да праграм у Расіі.

5 каментарыяў

Match Group — матчына кампанія для сэрвісаў знаёмстваў Tinder, Hinge, PlentyOfFish, Match, OkCupid ды іншых. Кампанія вырашыла «завяршыць да 30 чэрвеня 2023 года сыход» з расійскага рынку.

Кіраўнік фірмы-акцыянера Friends Fiduciary Джэф Перкінс завіў, што «кампанія падрывае вобраз брэнда, якому можна давяраць», працягваючы прадастаўляць свае паслугі ў Расіі.

Раней пасля пачатку вайны ва Украіне Tinder адключыў платныя опцыі для расійцаў. Ці будзе працягваць працаваць праграма праз VPN пасля 30 чэрвеня — невядома. Канкурэнты Tinder Bumble і Badoo выдалілі свае праграмы ў мясцовых версіях App Store і Google Play.

Карыстальнікі павышаюць шанцы паспяховага дэйту ў Tinder з дапамогай злітай АІ-мадэлі Meta
Па тэме
Карыстальнікі павышаюць шанцы паспяховага дэйту ў Tinder з дапамогай злітай АІ-мадэлі Meta
У Tinder з’явіўся рэжым інкогніта і шэраг новых функцый
Па тэме
У Tinder з’явіўся рэжым інкогніта і шэраг новых функцый
Bloomberg: Tinder тэсціруе новую падпіску за $500 на месяц
Па тэме
Bloomberg: Tinder тэсціруе новую падпіску за $500 на месяц

Читать на dev.by