TIOBE: ШІ-асістэнты для кодынгу бусцяць папулярнасць топавых моў
У ліпені Python усталяваў рэкорд у рэйтынгу самых распаўсюджаных моў праграмавання TIOBE — яго доля на рынку склала 26,98%. Хоць у жніўні яна крыху знізілася да 26,14%, аўтары спіса звязваюць бурны рост Python у апошнія месяцы з павелічэннем попыту на інструменты для праграмавання на базе ШІ.
Даследчыкі са Стэнфарда палічылі, што ШІ-асістэнты для кодэраў, такія як Microsoft Copilot, Cursor і Google Gemini Code Assist, на 20% эфектыўнейшыя пры працы з папулярнымі мовамі. Прычына перш за ўсё ў тым, што на гэтых мовах даступна больш коду для навучання мадэляў, на якіх будуюцца такія інструменты. Аўтары TIOBE кажуць, што гэты трэнд праяўляецца ў рэйтынгу ў выглядзе кансалідацыі моў на верхніх пазіцыях, бо навошта вучыць малавядомую мову, з якой не дапаможа ШІ-асістэнт, якая дрэнна задакументавана або для якой існуе вельмі мала бібліятэк.
Зрэшты, склад першай дваццаткі — і асабліва дзясяткі — TIOBE не зазнае моцных зменаў ужо вельмі доўгі час. У параўнанні з ліпенем, напрыклад, у топ-10 патрапіў Perl, які выцесніў з яе Ada. Рэйтынг за жнівень — ніжэй.
Читать на dev.by