Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

«На пенсіі скажаце дзякуй». Як беларусы ўкладаюцца ў крыпту — рэсёрч devby

Захоўваюць на біржах (асабліва папулярныя Binance і Bybit), не вельмі асцерагаюцца санкцый, але трывожнасць наконт замарожвання актываў усё ж ёсць.

15 каментарыяў
«На пенсіі скажаце дзякуй». Як беларусы ўкладаюцца ў крыпту — рэсёрч devby

Захоўваюць на біржах (асабліва папулярныя Binance і Bybit), не вельмі асцерагаюцца санкцый, але трывожнасць наконт замарожвання актываў усё ж ёсць.

Паводле дадзеных нашага штогадовага вялікага даследавання-2023, крыпта ёсць у 19% айцішнікаў, яшчэ ў 5% — была.

У канцы лютага ЕС увёў новыя санкцыі супраць Беларусі, якія закранулі аперацыі з крыптой. Беларусам, у прыватнасці, забаранілі адкрываць гаманцы і захоўваць крыптавалюту на еўрапейскіх біржах.

Абмежаванні не закранаюць грамадзян Беларусі, у якіх ёсць часовы або пастаянны ВНЖ ў краінах ЕС.

У мікра-рэсёрчы пра крыпту ўзялі ўдзел 183 асобы, пераважна мужчыны, узровень у ІТ — middle і вышэй. Толькі 12 удзельнікаў — не з ІТ.

Палова жыве ў Беларусі (46%), палова — за мяжой, пераважна ў Польшчы. У большасці замежных удзельнікаў ёсць як мінімум часовы ВНЖ, на адной толькі візе — 2%.

З пункту гледжання досведу крыптаінвестары падзяліліся прыкладна напалову: амаль 40% інвестуюць плюс-мінус год, астатнія — з прыстойным стажам.

Дзе яны захоўваюць крытпу? Найбольш папулярны інструмент — гаманцы на крыптабіржах (амаль 70%).

Амаль 40% карыстаюцца паслугамі найбуйнейшай крыптавалютнай платформы Binance. На другім месцы Bybit, якая ў лютым 2025 апынулася ў цэнтры скандалу: хакеры скралі 499 000 ETH ($1,4 млрд), іх нібыта цалкам «адмылі» за 10 дзён. У топ-3 таксама ўвайшла крыптабіржа OKX. У лютым гэтага года платформа атрымала поўную ліцэнзію Markets in Crypto-Assets (MiCA), якая дазваляе працаваць на ўсёй тэрыторыі ЕС.

Некалькі ўдзельнікаў распавялі, што карыстаюцца паслугамі крыптабіржы з беларускімі каранямі dzengi.com.

18,5% наогул не карыстаюцца крыптабіржамі.

Уплыў санкцый ЕС

Большасць (амаль 66%) упэўнены, што абмежаванні ніяк іх не закранулі і не закрануць. Яшчэ 30% не ведаюць. Толькі 5 чалавек лічаць, што іх закранула.

Цікава, што асцярога наконт замарожвання актываў пры гэтым даволі высокая.

Ёсць і мільянеры

Мы папрасілі крыптаэнтузіястаў ацаніць свае актывы на сённяшні дзень у даляравым эквіваленце.

У паловы — да $5K у эквіваленце. У дыяпазон «да 50 тысяч даляраў» уклаліся больш за 80% рэспандэнтаў.

Але знайшліся і даляравыя мільянеры. Адразу 8 чалавек ацанілі свае крыптаактывы ў 1+ мільён даляраў. Калі ніхто з іх не перабольшвае, то такіх — 2%!

Амаль ва ўсіх крыптаактывы ў біткойнах. 6 з 8 «мільянераў» праводзяць здзелкі з крыптой 5–10+ гадоў. Трое жывуць у Польшчы, адзін — у Беларусі. Астатнія — у ЗША, Аргентыне, ЕС.

«Купляйце крыпту ананімна»

У інсайд-полі удзельнікі анкетавання падзяліліся паказчыкамі даходнасці ўкладанняў у крыптавалюты.

Частка рэспандэнтаў ацаніла даходнасць на ўзроўні 10–50% (некаторыя кажуць пра 230–400%), у той жа час многія прызналіся, што пакуль у стратах: «мінус 10 тысяч даляраў», мінус 30–50% сваіх укладанняў.

А вось некалькі парад наконт інвестыцый у крыпту (Прыводзім цытаты на мове арыгіналу):

  • «Трамп сейчас активно манипулирует рынком используя свой пост президента США. Вкладываться сейчас в какие-то активы уровня тир1 (BTC, SOL, ETH, и др.), тир2 (defi-активы) и просто холдить, крайне нерационально, так как рынок очень волатильный». 
  • «Храните крипту не на кошельках биржи, лучше используйте холодные аппаратные кошельки — Ledger, Trezor и т. п. Меньше будет болеть голова о санкциях и взломах бирж».
  • «Раней трымаў пад $30K у USDT ERC-20, але на фоне „закручвання гаек“ у крыптасферы (як, напрыклад, забарона P2P-абменаў) вывеў усё ў „нармальныя грошы“ праз Whitebird».
  •  «Покупайте крипту анонимно не показывайте её государству, на пенсии скажете спасибо. Биткоин — единственное средство долгосрочного хранения крипты, никаких эфиров и мемкоинов. Не храните свою крипту на биржах, закинули, сконвертировали, вывели, и так всю жизнь». 
Чытайце таксама
«Навіна мяне шакавала». У мінскім Vizor «хуткія» скарачэнні — не толькі мастакоў
«Навіна мяне шакавала». У мінскім Vizor «хуткія» скарачэнні — не толькі мастакоў
«Навіна мяне шакавала». У мінскім Vizor «хуткія» скарачэнні — не толькі мастакоў
Кампанія не каментуе хвалю «імгненных» звальненняў. 
Альфа-Банк зрабіў замену Apple Pay
Альфа-Банк зрабіў замену Apple Pay
Альфа-Банк зрабіў замену Apple Pay
4 каментарыя
«Раней можна было браць проста так». Exadel прадае супрацоўнікам мерч (дорага)
«Раней можна было браць проста так». Exadel прадае супрацоўнікам мерч (дорага)
«Раней можна было браць проста так». Exadel прадае супрацоўнікам мерч (дорага)
А тры гады працы ў кампаніі можна канвертаваць у асадку. 
16 каментарыяў
У Беларусі з'явіцца вытворчасць прамысловых робатаў
У Беларусі з'явіцца вытворчасць прамысловых робатаў
У Беларусі з'явіцца вытворчасць прамысловых робатаў
3 каментарыя

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Обсуждение
Комментируйте без ограничений

Релоцировались? Теперь вы можете комментировать без верификации аккаунта.

zabelarus14
zabelarus14 Инженер в НИИ им. Баца
2

Помню были времена, когда в акциях МММ хранили. Тогда простому народу было понятнее, а сейчас эти кукоины-бубоины... Переусложнили схемы, моя бабушка пенсию в такое не вложит

table
table Table в Database
3

по бт в панораме сказали что надо пенсию вкладывать в токены МТЗ и МАЗ. Просветите бабулю

zabelarus14
zabelarus14 Инженер в НИИ им. Баца
1

МАЗ часто coin burn делает, бабуля не вложиться в рискованные активы

0

Можно еще попробовать в образование внуков вложиться.

0

Налет на квартиру айтишника: угрожая оружием, требовали криптовалюту на миллиард рублей

zabelarus14
zabelarus14 Инженер в НИИ им. Баца
2

Но у него был холодный кошелок , и грабители ушли фиата нахлебавшись

Пользователь отредактировал комментарий 12 марта 2025, 16:09

2

Сколько нужно вложить, чтобы продать крипты на миллион? Два миллиона

Richard James
Richard James тунеядец в опале
0

kraken пару недель назад одним днём заморозили аккаунты нерезидентов ЕС (в т.ч. без ВНЖ). Если ты гражданин Беларуси и живёшь не в ЕС, хоть в Гондурасе, то не имеешь права пользоваться своими активами. За неделю общения с поддержкой очень нехотя пошли на встречу и разморозили буквально на два дня аккаунт для вывода. Все выводы сделал, осадочек остался.

0

Не нужно держать крипту на биржах и обменниках. Сколько их уже разорилось, сколько было взломано. Холодный кошелек решает все эти проблемы, если пароль не терять.

fallinmyhand
fallinmyhand Патриот в Мерси Софтваре
0

а те кто потерял, живут на свалке и ищут свой хард диск

slacker
slacker DevOops в dev/null
0

был localbitcoins было удобно покупать.
Как покупать сейчас?

zabelarus14
zabelarus14 Инженер в НИИ им. Баца
0

Покупайте жетоны для метро. Ни разу за все время цена не падала

slacker
slacker DevOops в dev/null
0

жетоны не удобно покупать - бетховены я покупал не выходя из дома

1

Лет через 10 уже никто и не вспомнит про эти ваши биткоины, покупайте лучше кавалерки пачками

Anonymous
Anonymous
0

пусть попробуют еще продать их🫢

https://habr.com/ru/articles/757660/ Мы сами себя обманули с Биткоином
https://habr.com/ru/articles/758326/ Мы сами себя обманули с Биткоином 2

"В 2021 году при том, что почти никто не пользовался Биткоином (массы не пользовались), транзакция в сети стоила 50-60 баксов, и это при курсе Битка 60.000$. Т.е. чтобы отправить 2 бакса с одного кошелька на другой, вам нужно заплатить 60."