Гандлёвая вайна Трампа можа раскалоць інтэрнэт на ізаляваныя рынкі
Запускаючы глабальную гандлёвую вайну, прэзідэнт Дональд Трамп, верагодна, упусціў з-пад увагі адну з ключавых эканамічных пераваг ЗША — экспарт лічбавых паслуг. Эксперты б’юць трывогу: наступствы для глабальнага ІТ-рынку могуць быць сур’ёзнымі.
Згодна з новай справаздачай Allianz Trade, апытанне 4500 кампаній па ўсім свеце паказала, што засяроджанасць ЗША на дэфіцыце гандлю таварамі ставіць пад пагрозу самы хуткарослы сегмент сусветнага гандлю — экспарт фінансавых і лічбавых паслуг. Гэты сектар прыносіць ЗША гандлёвы прафіцыт не менш як $600 мільярдаў, уключаючы лічбавую рэкламу, патокавае відэа, воблачныя платформы і анлайн-плацяжы.
Allianz Trade падкрэслівае, што гэты «нябачны» экспарт паслуг, які часта ажыццяўляецца праз замежныя філіялы амерыканскіх кампаній, цяжка адсачыць у традыцыйнай статыстыцы, але яго рост за апошнія два дзесяцігоддзі значна пераўзыходзіць экспарт тавараў. Усяго лічбавы экспарт ЗША складае 3,6% сусветнага гандлю і працягвае імкліва расці.
Аднак гандлёвая стратэгія Трампа, заснаваная на ўвядзенні ўзаемных тарыфаў і ўсталявання жорсткага дэдлайну 8 ліпеня для гандлёвых угод па тарыфах, можа падарваць гэтае перавагу. Калі не перагледзець палітыку і не пачаць больш уважліва адсочваць лічбавы гандаль, ЗША рызыкуюць аслабіць свае інавацыйныя кампаніі і магутную інфраструктуру дадзеных, прыйшлі да высновы эксперты.
Іншыя краіны разглядаюць магчымасць увядзення тарыфаў або падаткаў на лічбавыя паслугі ў якасці адказу. Старшыня Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляйен заявіла, што ЕС рыхтуе меры, такія як падаткі на прыбыткі ад лічбавай рэкламы, якія ўрадарць па тэхналагічных гігантах, уключаючы Amazon, Google і Meta, а таксама тарыфы на гандаль паслугамі паміж ЗША і ЕС. Гэтыя захады могуць скараціць даходы амерыканскіх кампаній і ўскладніць іх працу ў розных рэгіёнах.
Ёван Курбалія, выканаўчы дырэктар DiploFoundation, папярэджвае, што эскалацыя гандлёвых канфліктаў у лічбавай сферы можа мець глыбокія наступствы. «Лічбавая гандлёвая вайна пагражае раскалоць інтэграваную інфраструктуру інтэрнэту», — напісаў ён. Кампаніі могуць быць вымушаныя адаптаваць паслугі пад розныя рэгіёны, ствараючы «паралельныя лічбавыя светы» з рознымі функцыямі, коштамі і магчымасцямі. Такая фрагментацыя павялічыць выдаткі на выкананне патрабаванняў, абмяжуе доступ да рынкаў і запаволіць рост стартапаў і наватараў, што патэнцыйна можа скараціць сусветны ВУП на 5% цягам наступнага дзесяцігоддзя.
Читать на dev.by