Торвальдс выказаўся наконт распрацоўшчыкаў Linux, якія старэюць

Лінус Торвальдс пракаментаваў даклады пра выгаранне оўпэнсорснай супольнасці і ўзрост спецыялістаў. У гутарцы з кіраўніком распрацоўкі адкрытага софту Verizon Дзіркам Хондэлам на мерапрыемстве Open Source Summit Europe у Вене ён сказаў, у Linux з гэтым усё як мае быць, хоць яна, хутчэй, выключэнне з правілаў.

6 каментарыяў

«Цалкам слушна, што мэйнтэйнеры ядра [Linux] старэюць, але ў гэтым ёсць свае перавагі. Колькі [оўпэнсорсных] праектаў маюць мэйнтэйнераў, якія займаюцца імі літаральна больш за трыццаць гадоў? Гэта вельмі нетыпова. Таму, калі людзі кажуць, што распрацоўшчыкі выгараюць і сыходзяць, — так, гэта так, але гэта нармальна. Што не нармальна, гэта што людзі застаюцца дзесяцігоддзямі, гэта нетыповая рэч, і я думаю, што ў нейкай меры гэта добры знак», — сказаў Торвальдс.

Галоўная мова ядра Linux — гэта С, але ў 2022 годзе праект дадаў афіцыйную падтрымку Rust. Некалькі тыдняў таму кіраўнік праекта Rust for Linux Уэдсан Алмейда Філья абвясціў, што сыходзіць у адстаўку амаль праз чатыры гады, бо яму «не хапае энергіі і энтузіязму», каб справіцца з «нетэхнічным глупствам» вакол праекта.

У студзені старшая інжынерка Rust Джын Нэльсан адзначала, што праблема выгарання цалкам рэальная. Паводле яе слоў, колькасць людзей, якія пакінулі праект Rust праз выгаранне і блізкія да выгарання, шакавальна вялікая.

Лінус Торвальдс адчытаў распрацоўшчыкаў Linux за тое, што няспрытныя
Па тэме
Лінус Торвальдс адчытаў распрацоўшчыкаў Linux за тое, што няспрытныя
Рынкавая доля Linux расце імклівымі тэмпамі, абнаўляе рэкорды
Па тэме
Рынкавая доля Linux расце імклівымі тэмпамі, абнаўляе рэкорды

Читать на dev.by