Трафік на сайт ChatGPT упершыню запаволіўся
Паводле даных аналітыкаў Similarweb, у чэрвені месячны трафік на сайт ChatGPT і колькасць унікальных карыстальнікаў чатбота знізіліся ўпершыню ад моманту яго запуску мінулага лістапада.

У агульнай колькасці глабальны мабільны і дэсктоп-трафік на сайт ChatGPT мінулага месяца ўпаў на 9,7% у параўнанні з маем. Колькасць унікальных наведвальнікаў сайта знізілася на 5,7%. Час, які бавяць карыстальнікі на сайце, таксама ў мінусе — на 8,5%.
Паводле слоў аналітыкаў, памяншэнне трафіку кажа пра тое, што чатбот перастаў быць навіной, якую трэба паспрабаваць, а таксама што ў карыстальнікаў запатрабаваныя генератыўныя АІ-сістэмы, якія валодаюць свежай, актуальнай інфармацыяй.
ChatGPT набраў 100 млн штомесячных актыўных карыстальнікаў у студзені, усяго праз пару месяцаў пасля запуску. Таксама чатбот стаў самым хуткарослым спажывецкім сэрвісам у гісторыі. Ягоны сайт налічвае 1,5 млрд наведванняў на месяц і ўваходзіць паводле гэтага паказчыка ў сусветны топ-20.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
Наигрались, поняли, что ничего, кроме вранья, он хорошо делать не может.
Почти перстал гуглить с января. Видимо для многих актуальные данные важнее.
це зрада чи перемога?