Трамп даў інтэрв'ю Маску ў X. Ад самага пачатку ўсё пайшло не так
Праз тры гады пасля блакавання акаўнта былы прэзідэнт ЗША вярнуўся на платформу для двухгадзіннай гутаркі з уладальнікам сацсеткі Іланам Маскам.

У часе трансляцыі інтэрв’ю ў сацсетцы ўзніклі праблемы. Амаль 900 тысяч карыстальнікаў не маглі падключыцца да сустрэчы больш як 40 хвілін пасля пачатку гутаркі. Маск заявіў у часе інтэрв’ю, што на сацсетку была здзейсненая масіраваная DDoS-атака. Паводле слоў бізнэсоўца, гэта ілюструе, што «многія супраціўляюцца таму, каб людзі пачулі, што кажа Трамп». Лічыльнікі паказалі, што гутарку глядзелі каля 1,3 мільёна чалавек.
— Donald J. Trump (@realDonaldTrump) August 12, 2024
У часе размовы суразмоўцы разважалі пра вайну ва Украіне, перадвыбарчую кампанію, Джо Байдэна. Таксама Трамп расказваў пра нядаўні замах і планы перабудовы амерыканскай эканомікі. Журналісты Reuters назвалі інтэрв’ю «няскладным». Пасля размовы Маск паведаміў, што трансляцыю паглядзелі мільярд разоў. Таксама Маск паклікаў на інтэрв’ю Камалу Харыс, якая прэтэндуе на пасаду прэзідэнта ЗША ад Дэмакратычнай партыі.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
насамрэч экс-цвітар стаў сапраўдным сметнікам. крыху падобна на гісторыю з жж
Как раз наоборот: из echo-chamber таки превратился в свободное от цензуры место для высказываний.
Заходят, значит, в бар сторонник массонского заговора и свидетель рептилойдов....
... и заказывают по 2 порции мочи Лэнса Армстронга ...